Ці новы прэзыдэнт Украіны будзе залежным ад алігархаў?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
04.05.2019 13:13
Гэта адна з найбольшых загадак украінскай вялікай палітыкі, адказу пакуль няма.
Кіеў.Photo: Katatonia/pixabay.com/CC0 Public Domain
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі завярае, што ён будзе незалежным ад алігархаў. І заяўляе, што ў часы яго кіраваньня краінай адносіны з бізнэсам будуць празрыстымі. На думку назіральнікаў, вельмі важна аддзяліць бізнэс ад украінскай палітыкі, але зрабіць гэта будзе вельмі нялёгка.
Меркаваньнем палітоляга Ігара Тышкевіча, у Зяленскага ёсьць шанец на тое, каб бізнэс пачаў працаваць ва Ўкраіне паводле законаў. Па ягоных словах, алігархі гатовыя стаць сапраўднымі бізнэсмэнамі і граць паводле правіл, але ім патрэбны арбітар.
У сваю чаргу ў магчымасьці новага прэзыдэнта ня верыць палітоляг Мікола Давідзюк. Ён заяўляе, што Зяленскі заняў месца Пятра Парашэнкі ў схеме алігархаў. Палітоляг кажа, што за новым прэзыдэнтам стаіць некалькі багатых ды ўплывовых групаў, для якіх дзяржава – гэта ўласная зона ўплыву. А хто на самой справе стаіць за прэзыдэнтам, мы пераканаемся, калі ён пачне прымаць першыя рашэньні.
Уладзімір Зяленскі атаясамліваецца з адным з самых багатых украінскіх алігархаў Ігарам Каламойскім. Такія падазрэньні ўзьнікаюць перш за ўсё з-за таго, што шоў Зяленскага выходзяць пераважна на тэлеканале Каламойскага «1+1».
ІАР ПР/нг