Logo Polskiego Radia
Print

У Алмаце і Нур-Султане пратэставалі супраць Назарбаева

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.05.2019 14:03
Удзельнікі акцый пратэсту ў Казахстане заклікалі байкатаваць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
АлматыАлматыФота: pixabay.com

Звыш сотні чалавек у Казахстане — гарадах Алматы і Нур-Султан — выйшлі 1 траўня на несанкцыянаваныя мітынгі, заклікаўшы байкатаваць будучыя прэзыдэнцкія выбары.

«Нур-Султан — не мая сталіца, Такаеў — ня мой прэзыдэнт, Дарыга — не мая сьпікер Сэната», — такія лёзунгі гучалі з вуснаў тых, хто сабраўся ў Алматы і Нур-Султане, заклікаючы аб'явіць байкот прызначаным на 9 чэрвеня датэрміновым прэзыдэнцкім выбарам — першым пасьля адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які нязьменна ўзначальваў Казахстан амаль тры дзесяцігодзьдзі.

Дэманстранты паведамлялі, што выступаюць супраць перайменаваньня сталіцы краіны Астаны ў гонар Назарбаева — у Нур-Султан, а таксама супраць пераемніка папярэдняга прэзыдэнта — Касым-Жамарта Такаева і Дарыгі Назарбаевай, сьпікера Сэната Казахстана.

Некаторыя дэманстранты крычалі: «Стары, сыходзь!». Рэпартэры сталі сьведкамі затрыманьняў удзельнікаў акцыі пратэсту спэцслужбамі.

Rus.azattyq.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт