Logo Polskiego Radia
Print

У Пэкіне праходзіць саміт краінаў-удзельнікаў ініцыятывы „Пояс і шлях”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 13:03
Ініцыятыва „Пояс і шлях” – гэта флягманскі праект прэзыдэнта Кітая Сі Цьзіньпіна.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін нa саміцe краінаў-удзельнікаў кітайскай ініцыятывы „Пояс і шлях” у Пэкіне.Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін нa саміцe краінаў-удзельнікаў кітайскай ініцыятывы „Пояс і шлях” у Пэкіне.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

У Пэкіне праходзіць саміт краінаў-удзельнікаў ініцыятывы „Пояс і шлях”
Ініцыятыва „Пояс і шлях” – гэта флягманскі праект прэзыдэнта Кітая Сі Цьзіньпіна.
У Пэкіне праходзіць саміт краінаў-удзельнікаў кітайскай ініцыятывы „Пояс і шлях”. Кітайскія ўлады пераконваюць, што адраджэньне Шаўковага шляху – гэта шанец на разьвіцьцё й эканамічнае супрацоўніцтва краін. Аднак „Пояс і шлях” выклікае таксама сумневы адносна росту ўплыву Кітая ў сьвеце.
У Пэкін прыбылі, сярод іншага, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прэм'ер Пакістана Імра Хан, кіраўнік італьянскага ўраду Джузэпэ Контэ, прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан і прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман.
„Пояс і шлях” – гэта флягманскі праект прэзыдэнта Сі Цьзіньпіна. У яго рамках былі запушчаныя новыя чыгуначныя й марскія спалучэньні паміж Азіяй і Эўропай. Кітай таксама прапануе іншым краінам крэдытныя лініі для разьвіцьця інфраструктурных праектаў.
Аднак крытыкі праекту адзначаюць, што эўрапейскія кампаніі ня могуць карыстацца на кітайскім рынку такімі ўмовамі, якімі кітайцы карыстаюцца ў Эўропе.
аз

У Пэкіне праходзіць саміт краінаў-удзельнікаў кітайскай ініцыятывы „Пояс і шлях”. Кітайскія ўлады пераконваюць, што адраджэньне Шаўковага шляху – гэта шанец на разьвіцьцё й эканамічнае супрацоўніцтва краін. Аднак, „Пояс і шлях” выклікае таксама сумневы адносна росту ўплыву Кітая ў сьвеце.

У Пэкін прыбылі, сярод іншага, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прэм'ер Пакістана Імра Хан, кіраўнік італьянскага ўраду Джузэпэ Контэ, прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан і прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман.

„Пояс і шлях” – гэта флягманскі праект прэзыдэнта Сі Цьзіньпіна. У яго рамках былі запушчаныя новыя чыгуначныя й марскія спалучэньні паміж Азіяй і Эўропай. Кітай таксама прапануе іншым краінам крэдытныя лініі для разьвіцьця інфраструктурных праектаў.

Аднак, крытыкі праекту адзначаюць, што эўрапейскія кампаніі ня могуць карыстацца на кітайскім рынку такімі ўмовамі, якімі кітайцы карыстаюцца ў Эўропе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт