Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі пісьменьнік Дзьмітры Быкаў лічыць прычынай сваёй хваробы атручваньне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 13:05
«Я даклдана ведаю, што прычына майго атручваньня... а гэта было атручваньне, не ўсталяваная».
Дзьмітры БыкаўДзьмітры БыкаўФота: Ірына Завіша/Расейская служба Польскага радыё

Расейскі пісьменьнік Дзьмітры Быкаў лічыць прычынай сваёй шпіталізацыі атручэньне
Пра гэта ён заявіў у перадачы, якая прагучала ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» у ноч на пятніцу, 26 красавіка. Двухгадзінную праграму публіцыст запісаў у Галоўным ваенным клінічным шпіталі імя Бурдэнкі, дзе ён праходзіць лячэньне. «Я дакладна зусім ведаю, што прычына майго атручваньня, а гэта было атручваньне... не ўсталяваная», – падкрэсьліў Быкаў.
Журналіст запэўніў, што ад на гіпэртанію й цукроўку не пакутуе. «Акрамя таго, ня было ў мяне ніякіх – ні алькагольных, ні наркатычных – празьмернасьцяў», – дадаў пісьменьнік.
Дзьмітрый Быкаў удакладніў, што «фактычна страціў прытомнасьць» у самалёце, які ляцеў у Уфу, дзе ў яго была заплянаваная сустрэча з чытачамі. У сталіцы Башкартастану яго «даволі хутка ўвялі ў штучную мэдыкамэнтозную кому», пасьля чаго адправілі ў Маскву, дзе ён «на чацьвёрты дзень» прыйшоў у сябе, аднавіў храналёгію падзей Быкаў.
Дзьмітрыю Быкаву стала дрэнна 16 красавіка падчас рэйса з Екацярынбурга. Паводле інфармацыі мясцовай прэсы, «ён падняўся з крэсла і проста лёг у праходзе». Транспарціроўка ў Маскву ажыцьцяўлялася спэцбортам, яна была аплачана рэдакцыяй расейскай «Новай газэты», з якой Быкаў супрацоўнічае шмат гадоў.

Пра гэта ён заявіў у перадачы, якая прагучала ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» у ноч на пятніцу, 26 красавіка. Двухгадзінную праграму публіцыст запісаў у Галоўным ваенным клінічным шпіталі імя Бурдэнкі, дзе ён праходзіць лячэньне. «Я даклдана ведаю, што прычына майго атручваньня... а гэта было атручваньне, не ўсталяваная», – падкрэсьліў Быкаў.

Журналіст запэўніў, што ад на гіпэртанію й цукроўку не пакутуе. «Акрамя таго, ня было ў мяне ніякіх – ні алькагольных, ні наркатычных – празьмернасьцяў», – дадаў пісьменьнік.

Дзьмітры Быкаў удакладніў, што «фактычна страціў прытомнасьць» у самалёце, які ляцеў у Уфу, дзе ў яго была заплянаваная сустрэча з чытачамі. У сталіцы Башкартастану яго «даволі хутка ўвялі ў штучную мэдыкамэнтозную кому», пасьля чаго адправілі ў Маскву, дзе ён «на чацьвёрты дзень» прыйшоў у сябе, аднавіў храналёгію падзей Быкаў.

Дзьмітрыю Быкаву стала дрэнна 16 красавіка падчас рэйса з Екацярынбурга. Паводле інфармацыі мясцовай прэсы, «ён падняўся з крэсла і проста лёг у праходзе». Транспарціроўка ў Маскву ажыцьцяўлялася спэцбортам, яна была аплачана рэдакцыяй расейскай «Новай газэты», з якой Быкаў супрацоўнічае шмат гадоў.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт