Расьце колькасьць ахвяр землятрусу на Філіпінах
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2019 13:15
11 чалавек загінулі, а дзясяткі прапалі пасьля панядзелкавага землятрусу.
Foto: EPA/FRANCIS R. MALASIG Dostawca: PAP/EPA
Стыхія закранула галоўны востраў архіпэляга – Лусон. Па меншай меры, 11 чалавек сталі сьмяротнымі ахвярамі землятрусу. Дзясяткі прапалі без вестак.
Моц галоўнага штуршка складала 6,3 градуса. З учорашняга дня, спэцыялісты адзначылі больш за 400 паўторных падземных штуршкоў.
Улады Філіпін вядуць выратавальную апэрацыю. Найбольш людзей працуе на руінах чатырохпавярховага будынка ў горадзе Порач, што месьціцца прыкладна 100 км на паўночны ўсход ад сталіцы – Манілы. На першым паверсе гэтага будынка мясьціўся супэрмаркет. Пад заваламі да гэтага часу застаюцца жывыя людзі. Аднак ратавальнікі маюць цяжкасьці з разборам завалаў друзу.
Апэрацыю ўскладняе ой факт, што застаецца зачыненым Міжнародны аэрапорт «Клярк» у Маніле, што абмяжоўвае магчымасьці краіны прыняць міжнародную дапамогу.
ПР/юл