Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ прыняў палажэньні, якія прытармозяць Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.04.2019 16:35
  • 16.04.2019_эканоміка.mp3
Папраўка ў газавую дырэктыву не зьяўляецца настолькі жорсткай, як першапачаткова плянавалася.
Phото: www.nord-stream2.com

Дзяржавы Эўразьвязу канчаткова зацьвердзілі палажэньні, якія павінны ўскладніць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2. На гэтым моцна настойвала Польшча. Ад голасу ўстрымалася толькі Балгарыя.

На мінулым тыдні новыя правілы прыняў таксама Эўрапейскі парлямэнт.

Паводле прадстаўнікоў Польшчы і часткі краін нашага рэгіёну, газаправод Nord Stream 2 з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора ўяўляе сабой пагрозу для энэргетычнай бясьпекі Эўропы.

Папраўка ў газавую дырэктыву не зьяўляецца настолькі жорсткай, як першапачаткова плянавалася - некаторыя запісы былі моцна злагоджаныя, але праціўнікі Nord Stream 2 кажуць, што гэта адзінае рэальнае вырашэньне, якое падтрымалі ўсе краіны Эўразьвязу, і якое можа перашкодзіць будаўніцтву трубы.

«Гэты газаправод наносіць шкоду ня толькі энэргетычнай, але таксама палітычнай бясьпецы Цэнтральнай Эўропы, а затым і ўсяму Эўразьвязу” , - казаў у Брусэлі прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

У выпадку Nord Stream 2 прымяненьне заканадаўства ЭЗ будзе абмежавана да тэрытарыяльных водаў Нямеччыны. Правілы па астатняй частцы трубаправода на дне Балтыйскага мора будуць узгодненыя ў ходзе перамоваў Бэрліна і Масквы.

Эўрапейская камісія атрымала права адмовіць у адабрэньні дамовы паміж Бэрлінам і Масквой, калі яна будзе пярэчыць правілам ЭЗ.

яс

Эфірны выпуск праграмы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт