Logo Polskiego Radia
Print

Мадура абвясьціў набор у апалчэньне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.04.2019 17:18
Улады плянуюць паставіць пад ружжо мільён чалавек.
Foto: EPA/MIGUEL GUTIERREZ Dostawca: PAP/EPA

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура зьбіраецца да канца году павялічыць на мільён чалавек колькасьць Нацыянальнай баліварскай міліцыі. Гэта так званыя «чавістаў», чальцы цывільнага апалчэньня ў складзе ўзброеных сілаў.

Заклік у апалчэньне адбываецца на фоне спробаў лідара апазыцыі Хуана Гуайдо, абвешчанага парлямэнтам часовым прэзыдэнтам, пераканаць вэнэсуэльскіх вайскоўцаў адмовіцца ад падтрымкі Мадура.

Акрамя прызыву ў апалчэньне Мадура заклікаў два мільёны чальцоў міліцэйскіх фармаваньняў узяць удзел у сельскагаспадарчых працах – краіна перажывае харчовы крызіс. Вэнэсуэльскі прэзыдэнт заклікаў міліцыянтаў пайсьці араць і сеяць, каб вырасьціць ураджай для людзей.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт