Logo Polskiego Radia
Print

У Цюмені прайшла контратэрарыстычная апэрацыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.04.2019 10:11
Сілавікі забілі меркаваных прыхільнікаў групоўкі «Ісламская дзяржава».
Foto: twitter.com/Komanch495

У расейскім горадзе Цюмені з 700 тысячамі жыхароў сілавікі падчас перастрэлкі забілі меркаваных прыхільнікаў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Колькасьць забітых удакладняецца.

Паводле СМІ, падазраваныя чынілі ўзброены супраціў. У адным з дамоў на месцы правядзеньня апэрацыі ўсчаўся пажар.

Некалькі гарадзкіх вуліц адключылі ад электрычнасьці, а жыхароў дамоў эвакуявалі.

У Цюмені ўвялі рэжым контратэрарыстычнай апэрацыі. Паводле Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, 12 красавіка зьявілася інфармацыя, што ў адным з прыватных дамоў знаходзяцца ўзброеныя прыхільнікі групоўкі «Ісламскай дзяржавы».

У ФСБ сьцьвярджаюць, што яны плянавалі ўчыніць тэракт. Заведзеная крымінальная справа.

У сацыяльных сетках зьявіліся фатаграфіі з паліцэйскімі машынамі і бранятэхнікай.

Паводле Радыё «Свабода»/Эхо Москвы/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт