Logo Polskiego Radia
Print

«Прадстаўнік ДНР» арыштаваны ў Францыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.04.2019 14:04
У 2007 годзе Файяр адкрыў агенцтва знаёмстваў Love of Russia, зарэгістраванае па тым жа адрасе, што й так званае «прадстаўніцтва ДНР».
gorlovka.co.ua

У Францыі пацьвердзілі арышт «прадстаўніка ДНР». Ён быў сутэнёрам «дзяўчат з Усходу», паведамляе францускае выданьне Le Monde.
Выданьне прыводзіць пацьверджаньне інфармацыі, распаўсюджанай раней расейскімі СМІ, аб арышце Файяра, і адзначае, што яму выстаўленыя абвінавачаньні ў сутэнёрстве. Зараз ён утрымліваецца ў турме Э-Люінь на паўднёвым усходзе Францыі.
Як паведамляецца, Файяра затрымалі 2 красавіка, а ўжо 4 красавіка яму прад'явілі абвінавачваньні ды ўзялі пад варту.
Неназваная крыніца ў судовых органах без падрабязнасьцяў паведамляе выданьню Le Monde пра «дзяўчынак з Усходу, якія павінны былі на яго працаваць».
Расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА Навіны цытуе аднаго са сваякоў Файяра, які вылучае іншую вэрсію. «Ён нядаўна страціў працу й знаходзіўся ў фінансавых умовах. Разам з тым ён сустрэў жанчыну, украінку. Не магу сказаць, якія ў іх былі адносіны, мяне там не было. Сэнс у тым, што яна прапанавала пазычыць яму нейкую суму грошай», – распавяла невядомая крыніца.
Як паведамляе францускае выданьне, у 2007 годзе Файяр адкрыў агенцтва знаёмстваў Love of Russia, зарэгістраванае па тым жа адрасе, што і так званае «прадстаўніцтва ДНР».
Нагадаем, у францускім горадзе Марсэль 25 верасьня 2017 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё так званага «прадстаўніцтва ДНР». Яго зарэгістравалі ў статусе грамадзкага абʼяднаньня.
У верасьні мінулага года суд у Францыі адмовіўся закрыць гэтае «прадстаўніцтва», нагадвае францускае выданьне Le Monde.

Ён быў сутэнёрам «дзяўчат з Усходу», паведамляе францускае выданьне Le Monde.
Выданьне прыводзіць пацьверджаньне інфармацыі, распаўсюджанай раней расейскімі СМІ, аб арышце Файяра, і адзначае, што яму выстаўленыя абвінавачаньні ў сутэнёрстве. Зараз ён утрымліваецца ў турме Э-Люінь на паўднёвым усходзе Францыі.

Як паведамляецца, Файяра затрымалі 2 красавіка, а ўжо 4 красавіка яму прад'явілі абвінавачваньні ды ўзялі пад варту.

Неназваная крыніца ў судовых органах без падрабязнасьцяў паведамляе выданьню Le Monde пра «дзяўчынак з Усходу, якія павінны былі на яго працаваць».
Расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА Навіны цытуе аднаго са сваякоў Файяра, які вылучае іншую вэрсію. «Ён нядаўна страціў працу й знаходзіўся ў фінансавых умовах. Разам з тым ён сустрэў жанчыну, украінку. Не магу сказаць, якія ў іх былі адносіны, мяне там не было. Сэнс у тым, што яна прапанавала пазычыць яму нейкую суму грошай», – распавяла невядомая крыніца.

Як паведамляе францускае выданьне, у 2007 годзе Файяр адкрыў агенцтва знаёмстваў Love of Russia, зарэгістраванае па тым жа адрасе, што й так званае «прадстаўніцтва ДНР».

Нагадаем, у францускім горадзе Марсэль 25 верасьня 2017 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё так званага «прадстаўніцтва ДНР». Яго зарэгістравалі ў статусе грамадзкага абʼяднаньня.

У верасьні мінулага года суд у Францыі адмовіўся закрыць гэтае «прадстаўніцтва», нагадвае францускае выданьне Le Monde.

Le Monde/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт