МВФ: Прагнозы для сьвету найгоршыя ад часу фінансавага крызысу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2019 17:03
Адначасова МВФ павышае прагноз эканамічнага росту для Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
У гэтым годзе глябальны эканамічны рост запаволіць да 3,3% з 3,6% у мінулым годзе, прагназуе Міжнародны валютны фонд. Адначасова МВФ павышае прагноз эканамічнага росту для Польшчы.
Паводле Міжнароднага валютнага фонду, сёлета запаволеньне закране эканомікі, якія адказваюць за 70% сусьветнага ВУП.
У мінулым годзе глябальны эканамічны рост склаў 3,6% у гадавым вылічэньні. У бягучым годзе рост складзе 3,3% - гэта на 0,2% менш, чым чакалі экспэрты ў студзені, паведамляе МВФ.
Паводле дадзеных МВФ, гэта вынік запаволеньня эканомік сьвету ў другой палове мінулага году, якое нечакана прадаўжылася таксама на першую палову 2019 году.
Тым ня менш, у ацэны МВФ, у другой палове гэтага году сусьветная эканоміка пачынае расьці.
аз
Паводле Міжнароднага валютнага фонду, сёлета запаволеньне закране эканомікі, якія адказваюць за 70% сусьветнага ВУП.
У мінулым годзе глябальны эканамічны рост склаў 3,6% у гадавым вылічэньні. У бягучым годзе рост складзе 3,3% - гэта на 0,2% менш, чым чакалі экспэрты ў студзені, паведамляе МВФ.
Паводле дадзеных МВФ, гэта вынік запаволеньня эканомік сьвету ў другой палове мінулага году, якое нечакана прадоўжылася таксама на першую палову 2019 году.
Тым ня менш, у ацэны МВФ, у другой палове гэтага году сусьветная эканоміка пачнае расьці.
аз