Ва Ўкраіне ўшанавалі памяць Ганны Валентыновіч
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.04.2019 15:58
Ураджэнка ўкраінскай вёскі Садовэ Ганна Валентыновіч была знакавай постацьцю прафсаюзнага руху «Салідарнасьць».
Памятная дошка ў вёсцы СадовэKonsulat Generalny Rzeczypospolitej Polskiej w Łucku/twitter/PLinLutsk/@PLinLutsk
Ва Ўкраіне ўшанавалі памяць Ганны Валентыновіч
У вёсцы Садовэ ў Роўненскай вобласьці Украіны была адкрытая памятная табліца прысьвечаная Ганне Валентыновіч. Славутая дзяячка прафсаюзу «Салідарнасьць» паходзіла з украінская сям’і й нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Украіны. Яна загінула ў авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёту 9 год таму.
Памятная табліца разьмешчана на фасадзе школы ў вёсцы Садовэ, на ёй знаходзіцца фотаздымак Ганны Валентыновіч. Надпісы, зробленыя па-польску й па-ўкраінску, інфармуюць што яна была нязломнай дзяячкай апазыцыі ў камуністычнай Польшчы.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця памятнай табліцы прысутнічалі ініцыятары акцыі: прадстаўнікі Польска-украінскага культурніца-асьветніцкага цэнтру імя Томаша Сасноўскага ў Роўным, супрацоўнікі Кансуляту Польшчы ў Луцку, сям’я Ганны Валентыновіч ды мясцовыя жыхары.
Ганна Валентыновіч ураджэнка ўкраінскай вёскі Садовэ была знакавай постацьцю прафсаюзнага руху «Салідарнасьць». У 2006 годзе прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі ўганраваў Гану Валентыновіч Ордэнам Белага арла.

IAR/эж