Прэзыдэнт Эстоніі абвясьціла рaсейскую мову пагрозай
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.04.2019 18:09
Усе выхаванцы дзіцячых садкоў і выпусьнікі школ гаварыцьме па-эстонску
Foto: Saeima/Wikipedia cummons/CC BY-SA 2.0
«Бестэрміновы працяг двухмоўнай школьнай сыстэмы зьяўляецца пагрозай для існаваньня эстонскай мовы і культуры і ніяк не павялічвае згуртаванасьць эстонскай дзяржавы», – сказала Керсьці Кальюляйд.
Паводле яе слоў, у краіны ёсьць адзіная дзяржаўная мова і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ гаварылі па-эстонску.
Палітык падкрэсьліла, што нізкі ўзровень валоданьня эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў расейскай абшчыны.
Яна таксама адзначыла, што ў краіне па-ранейшаму няма школ і дзіцячых садоў, якія працуюць цалкам на эстонскай мове.
ПР/юл