З рук джыхадыстаў вызвалены італьянскі закладнік
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.04.2019 15:13
Схоплены Ісламскай Дзяржавай італьянец правёў тры гады ў турме ў Сырыі.
Foto: twitter.com/GiuseppeConte
У Сырыі вызвалены італьянскі прадпрымальнік Сэрджыа Заноці, выкрадзены ў красавіку 2016 года. Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ.
Паводле словаў кіраўніка італьянскага ўрада былы закладнік вярнуўся ў краіну, ён у добрым стане. Прэмʼер-міністар не раскрыў падрабязнасьцяў вызваленьня закладніка, які паходзіць з Брэшыі на поўначы краіны. Палітык распавёў, што гэта адбылося ў выніку «цяжкай і складанай дыпляматычнай і выведвальнай дзейнасьці».
Заноці вярнуўся ў Рым у ноч з пятніцы на суботу, – дадаў прэмʼер. Гэта яшчэ адзін посьпех нашых ведамстваў, у прыватнасьці Агенцтва інфармацыі й зьнешняй бясьпекі, – сказаў Контэ.
Не зусім ясна, у руках якой узброенай групы, быў італьянскі бізнэсовец. На відэа, зьнятым выкрадальнікамі ў лістападзе 2016 года, блізу сямі месяцаў пасьля выкраданьня, ён казаў, што яго «зьняволіла ІД», то бок Ісламская дзяржава.
ПР/юл