Адна трэцяя расейцаў ня можа дазволіць сабе купіць дзьве пары абутку ў год
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
05.04.2019 13:20
Прадстаўнікам Крамля цяжка зразумець ды ўспрыняць дадзеныя, якія сьведчаць пра зьбядненьне расейцаў.
photo: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
«Rzeczpospolita» піша пра даход жыхароў Расеі. Паводле дадзеных, якія прадставіў Росстат, каля 80% расейцаў заявіла, што ім не хапае грошай на штодзённыя пакупкі. Звыш паловы не спраўляюцца зь нечаканымі выдаткамі, напрыклад, на не заплянаваны рамонт кватэры, лячэньне ці абмен зламанай бытавой тэхнікі.
Росстат раз у два гады праводзіць апытаньне, каб падрыхтаваць даклад пра ўзровень жыцьця ў Расеі. Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ён не разумее гэтых дадзеных. Асабліва яго раззлавала інфармацыя пра тое, што 35,4% сем’яў не ў стане купіць дзьве пары абутку ў год кожнаму свайму чальцу. Раней, на штогадовай прэс-канфэрэнцыі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў 2018 годзе даход расейцаў вырас. Дадзеныя Росстату паказваюць зусім іншую карцінку.
Журналісты ВВС заўважылі, што чаравікі, у якіх выступіў прэс-сакратар Крамля, каштуюць дзьве сярэднемесячныя зарплаты. Магчыма, таму прадстаўнікам Крамля так цяжка зразумець ды ўспрыняць дадзеныя, якія сьведчаць пра зьбядненьне расейцаў.
Rzeczpospolita/нг