У ЗША вядуць расьсьледаваньне, чаму загараюцца аўтамабілі маркі Hyundai/Kia
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.04.2019 16:06
Паступіла больш за тры тысячы скаргаў у сувязі з пажарамі ў гэтых аўтамабілях.
Photo: qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain
Агенцтва бясьпекі дарожнага руху ЗША NHTSA вырашыла адкрыць расьсьледаваньне прычын пажару ў аўтамабілях вытворчасьці карэйскага канцэрну Hyundai/Kia.
У агенцтва NHTSA паступіла больш за тры тысячы скаргаў у сувязі з пажарамі ў гэтых аўтамабілях. У выніку пацярпелі 103 асобы, у тым ліку адзін чалавек памёр.
У канцы мінулага тыдня канцэрн Hyundai аб’явіў кампанію, у рамках якой у рамонт прыме 20 тысяч аўто мадэлі Veloster з рухавіком 1,6 літра 2013 году выпуска, прададзеных у ЗША і Канадзе.
Карэйскі аўтамабільны канцэрн лічыць, што ў рухавіках гэтых аўтамабіляў можа адбывацца заўчаснае ўзгараньне бэнзіну ў цыліндры. Гэта можа прывесьці да пашкоджаньня рухавіка, а ў некаторых выпадках да пажару.
яс/wyborcza.pl