Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт ухваліў зьмены ў Дырэктыву па газе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.04.2019 13:18
Новыя правілы павінны крыху ўскладніць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
wikimedia commons/Diliff/CC BY 3.0

Эўрапарлямэнт ухваліў зьмены ў Дырэктыву па газе
Новыя правілы павінны крыху ўскладніць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2.
Эўрапейскі парлямэнт ухваліў зьмены ў Дырэктыву па газе, якія павінны ўскладніць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2. Па гэтай справе эўрадэпутатаў прынялі даклад, аўтарства Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).
Нагадаем, Польшча й частка краінаў рэгіёну лічыць газаправод, які па дне Балтыйскага мора спалучыць Расею й Нямеччыну, пагрозай для энэргетычнай бясьпекі Эўропы.
Зьмены, унесеныя ў Дырэктывы па газе, не настолькі жорсткія, як першапачаткова чакалася. Аднак праціўнікі Nord Stream 2 кажуць, што гэта адзіны рэалістычны кампраміс, на які згадзіліся краіны-члены ЭЗ.
Такім чынам жорсткія правілы Эўразьвязу будуць прымяняцца выключна да той часткі трубаправоду, якая будзе праходзіць па тэрытарыяльных водах Нямеччыны. У сваю чаргу правілы, датычныя астатняй часткі трубы будуць узгодненыя ў ходзе перамоваў паміж Масквой і Бэрлінам.
Цяпер зьмены ў Дырэктыву па газе павінны прыняць дзяржавы- члены ЭЗ.
Гэта выключна фармальнасьць, паколькі раней новыя правілы зацьвердзілі ўжо амбасадары 28 краін супольнасьці.
Чакаецца, што новыя правілы ўвойдуць у сілу яшчэ ў бягучым паўгодзьдзі. Праціўнікі інвэстыцыі хацелі, каб гэта адбылося да заканчэньня будаўніцтва газаправоду, то бок да канца бягучага году.
аз

Эўрапейскі парлямэнт ухваліў зьмены ў Дырэктыву па газе, якія павінны ўскладніць будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2. Па гэтай справе эўрадэпутатаў прынялі даклад, аўтарства Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).

Нагадаем, Польшча й частка краінаў рэгіёну лічaць газаправод, які па дне Балтыйскага мора спалучыць Расею й Нямеччыну, пагрозай для энэргетычнай бясьпекі Эўропы.

Зьмены, унесеныя ў Дырэктывы па газе, не настолькі жорсткія, як першапачаткова чакалася. Аднак праціўнікі Nord Stream 2 кажуць, што гэта адзіны рэалістычны кампраміс, на які згадзіліся краіны-члены ЭЗ.

Такім чынам жорсткія правілы Эўразьвязу будуць прымяняцца выключна да той часткі трубаправоду, якая будзе праходзіць па тэрытарыяльных водах Нямеччыны. У сваю чаргу правілы, датычныя астатняй часткі трубы будуць узгодненыя ў ходзе перамоваў паміж Масквой і Бэрлінам.

Цяпер зьмены ў Дырэктыву па газе павінны прыняць дзяржавы- члены ЭЗ. Гэта выключна фармальнасьць, паколькі раней новыя правілы зацьвердзілі ўжо амбасадары 28 краін супольнасьці.

Чакаецца, што новыя правілы ўвойдуць у сілу яшчэ ў бягучым паўгодзьдзі. Праціўнікі інвэстыцыі хацелі, каб гэта адбылося да заканчэньня будаўніцтва газаправоду, то бок да канца бягучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт