Logo Polskiego Radia
Print

ЭК пачала разгляд справы супраць Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.04.2019 17:49
Брусэль расскрытыкавала сыстэму па прыцягненьні да дысцыплінарнай адказнасьці судзьдзяў у Польшчы.
Bild: Pixabay/Jai79/CC0 License

Эўрапейская камісія лічыць, што правілы парушаюць судовую незалежнасьць, не даюць неабходных гарантый для абароны судзьдзяў ад палітычнага кантролю. Да таго ж, Дысцыплінарная палата не гарантуе бесстароннасьці, паколькі ў яе склад уваходзяць выключна судзьдзі, якіх вызначылі палітыкі.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Франс Цімэрманс раскрытыкаваў тое, што ў Польшчы дысцыплінарныя справы вядуцца ў дачыненьня да судзьдзяў, якія прымалі ўдзел у публічных дэбатах, або выказваліся на тэму рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы. Цімэрманс на прэс-канфэрэнцыі адзначыў, што справы вяліся ў дачыненьні да судзьдзяў, якія зьвярталіся з запытам у Эўрапейскі суд. «Такія дзеяньні парушаюць прынцып незалежнасьці судовай сыстэмы», – сказаў кіраўнік Эўрапейскай камісіі.

Польшча мае цяпер два месяцы, каб адказаць на гэтыя абвінавачваньні. Калі не пераканае Брусэля, Эўракаміся адправіць другую заўвагу. Калі далейшае тлумачэньне Варшавы апынецца нездавальняючым, Камісія накіруе скаргу на Польшчу ў Эўрапейскі суд, які будзе вырашаць, хто мае рацыю ў гэтай спрэчцы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт