НАТА прызначыць 260 млн даляраў на будову складу для войскаў ЗША ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.04.2019 13:11
У базе ў Повідзу будуць захоўвацца бронетэхніка, зброя і боепрыпасы для амэрыканскай брыгады.
Енс Столтэнбэрг. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET
НАТА прызначыць 260 млн даляраў на будову складу для войскаў ЗША ў Польшчы
У базе ў Повідзу будуць захоўвацца бронетэхніка, зброя і боепрыпасы для амэрыканскай брыгады. Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг паінфармаваў, што інвэстыцыя зьяўляецца ключавой з увагі на блізкую адлегласьць вялікага аэрапорту.
«Гэтая інвэстыцыя ў інфраструктуру ў цэнтральнай Польшчы зьяўляецца часткай большых высілкаў, якія ўзмацняюць вайсковую мабільнасьць. Пры дапамозе ўступнага разьмяшчэньня тэхнікі мы павялічым гатоўнасьць да дзейнасьці нашых войскаў, паколькі гаворка таксама пра здольнасьць хуткага перамяшчэньня людзей, а ня толькі цяжкай тэхнікі. Гэта значная інвэстыцыя, якая паказвае, як НАТА супрацоўнічае з ЗША. Амэрыканскае войска там у рамках двухбаковай дамовы, але НАТА падтрымлівае яго інвэстыцыямі. Гэта карысна для НАТА і для нас усіх», – казаў Столтэнбэрг.
Уступнае разьмяшчэньне вайсковай тэхнікі ў выпадку канфлікту дазволіць амэрыканцам хутка падтрымаць саюзныя войскі.
Будова складу распачнецца летам і будзе працягвацца два гады.
Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг паінфармаваў, што інвэстыцыя зьяўляецца ключавой з увагі на блізкую адлегласьць вялікага аэрапорту.

ав