Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнтам Славаччыны стане жанчына

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.03.2019 12:44
Зузана Чапутава стане першай жанчынай у гісторыі Славаччыны на пасадзе прэзыдэнта краіны.
Будучы прэзыдэнт Славаччыны Зузана ЧапутаваБудучы прэзыдэнт Славаччыны Зузана ЧапутаваPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Прэзыдэнтам Славаччыны стане жанчына
Зузана Чапутава перамагла на прэзыдэнцкіх выбарах у Славаччыне. Пра гэта паведаміла статыстычнае ўпраўленьне краіны пасьля падліку 100% бюлетэняў. Падчас другога туру выбараў юрыст Зузана Чапутава атрымала больш за 58% галасоў, а яе супернік Мараш Шэфчавіч, які прадстаўляе правячую партыю, больш за 41%. Яўка выбаршчыкаў склала амаль 42%.
Зузана Чапутава стане першай жанчынай у гісторыі Славаччыны на пасадзе прэзыдэнта краіны. Яна зьяўляецца юрыстам, спэцыялізуецца на ахове навакольнага асяродзьдзя. Зузана Чапутава такасама займае пасаду намесьніка старшыні партыі «Прагрэсіўная Славаччына».
Прэзыдэнт у Славаччыне не валодае досыць вялікай уладай. Славацкі прэзыдэнт можа накладаць вета на прызначэньне судзьдзяў вышэйшай інстанцыі й пракурораў, менавітва яны выконваюць важную ролю ў барацьбе з карупцыяй. Акурат барацьба з карупцыяй стала асноўнай тэмай мінуўшых прэзыдэнцкіх выбараў у Славаччыне.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт