Украіна выбірае прэзыдэнта
У нядзелю 31 сакавіка ва Ўкраіне адбываюцца чарговыя прэзыдэнцкія выбары. У выбарчыя бюлетэні занесена 39 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Ўчасткі для галасаваньня адчыніліся ў 8:00, паводле кіеўскага часу.
Для правядзеньня выбараў былі створаныя 199 выбарчых акругаў па ўсёй тэрыторыі Украіны, яны складаюцца прыкладна з 30 тысяч выбарчых участкаў. Аніводзін выбарчы ўчастак ня быў адчынены на тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыму, а таксама на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей.
Паводле дадзеных украінскага ЦВК агульная колькасьць выбаршчыкаў складае амаль 29 мільёнаў 790 тысяч чалавек.
У замежным выбарчай акрузе створаны 101 выбарчы ўчастак. Для галасаваньня. На гэтыя участкі ЦВК перадала 424 тысяч бюлетэняў. Украінцы галасуюць у 72 краінах сьвету, ў тым ліку ў Польшчы ды Беларусі. Участкі разьмешчаныя ў амбасадах і консульствах Украіны.
На тэрыторыі воінскіх частак створана 80 спэцыяльных выбарчых участкаў, дзе змогуць прагаласаваць прыкладна 47 тысяч вайскоўцаў, якія выконваюць задачы ў зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Для назіраньня за выбарамі зарэгістравана больш за 2300 міжнародных афіцыйных назіральнікаў ад 19 міжнародных арганізацый і 17 замежных дзяржаў.
У выпадку, калі ніводзін з 39 кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, ЦВК зьвернецца ў Вярхоўную Раду з заявай аб прызначэньні паўторных выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, якія адбудуцца 21 красавіка.
У нядзелю 31 сакавіка ва Ўкраіне адбываюцца чарговыя прэзыдэнцкія выбары. У выбарчыя бюлетэні занесена 39 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Ўчасткі для галасаваньня адчыніліся ў 8:00, паводле кіеўскага часу.
Для правядзеньня выбараў былі створаныя 199 выбарчых акругаў па ўсёй тэрыторыі Украіны, яны складаюцца прыкладна з 30 тысяч выбарчых участкаў. Аніводзін выбарчы ўчастак ня быў адчынены на тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыму, а таксама на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей.
Паводле дадзеных украінскага ЦВК, агульная колькасьць выбаршчыкаў складае амаль 29 мільёнаў 790 тысяч чалавек.
У замежнай выбарчай акрузе створаны 101 выбарчы ўчастак для галасаваньня. На гэтыя участкі ЦВК перадала 424 тысяч бюлетэняў. Украінцы галасуюць у 72 краінах сьвету, ў тым ліку ў Польшчы ды Беларусі. Участкі разьмешчаныя ў амбасадах і консульствах Украіны.
На тэрыторыі воінскіх частак створана 80 спэцыяльных выбарчых участкаў, дзе змогуць прагаласаваць прыкладна 47 тысяч вайскоўцаў, якія выконваюць задачы ў зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.
Для назіраньня за выбарамі зарэгістравана больш за 2300 міжнародных афіцыйных назіральнікаў ад 19 міжнародных арганізацый і 17 замежных дзяржаў.
У выпадку, калі ніводзін з 39 кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, ЦВК зьвернецца ў Вярхоўную Раду з заявай аб прызначэньні паўторных выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, якія адбудуцца 21 красавіка.
паводле pravda.com.ua/эж