Logo Polskiego Radia
Print

Расея зьнішчыць больш за 200 тон беларускіх яблыкаў і груш

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2019 12:36
Гэтыя грузы былі затрыманыя мабільнымі групамі пры спробах незаконнага ўвозу ў сакавіку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расейцы затрымалі 14 транспартных сродкаў, якія перавозілі зь Беларусі больш за 200 тон садавіны пад выглядам лесаматэрыялу і дзіцячых сродкаў гігіены.

Паводле паведамленьня Рассельгаснагляду, у дадзены момант зьнішчана 19 тон груш. Астатнюю частку прадукцыі – 180 тон яблыкаў – плянуецца зьнішчыць у бліжэйшы тыдзень.

Акрамя таго, адзначае наглядны орган, «будуць падлягаць зьнішчэньню» 13 тон яблыкаў, 1,4 тоны груш, 0,3 тоны пэкінскай капусты. Гэтыя грузы былі затрыманыя мабільнымі групамі пры спробах незаконнага ўвозу ў сакавіку.

Усяго з пачатку 2019 году ўпраўленьне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях зьнішчыла каля 500 тон расьлінаводчай прадукцыі.

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт