Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену зьмены часу
Эўрапарлямэнет зацьвердзіў правілы, якія павінны адмяніць у краінах-чальцах ЭЗ абавязак пераводу гадзіньнікаў два разы ў год. Цяпер распачнуцца перамовы ў гэтай справе.
Эўрадэпутаты разьлічваюць, што размовы паміж парлямэнтам, ЭК і Радай будуць кароткія, а зьмены будуць зацьверджаныя яшчэ ў красавіку. Для Польшчы і іншых краін, якія выбралі летні час, гэта азначае, што апошні раз стрэлкі гадзіньніка яны перавядуць у сакавіку 2021 году.
Паводле Эўрапейскага парлямэнту, вынікі праведзеных дасьледаваньняў сьведчаць аб тым, што зьмена часу не дае амаль ніякіх ашчаднасьцяў, за тое мае шкодны ўплыў на здароўе. У дні пасьля пераводу стрэлак гадзіньнікаў адбываецца больш ДТЗ, інфарктаў, вучні маюць горшыя адзнакі.
Цяпер урады краін павінны дамовіцца паміж сабой, каб у Эўропе не было зашмат часавых паясоў. Польшча разьлічвае, што летні час захаваюць, між іншым, Нямеччына і Францыя.
Эўрапарлямэнет зацьвердзіў правілы, якія павінны адмяніць у краінах-чальцах ЭЗ абавязак пераводу гадзіньнікаў два разы ў год. Цяпер распачнуцца перамовы ў гэтай справе.
Эўрадэпутаты разьлічваюць, што размовы паміж парлямэнтам, ЭК і Радай будуць кароткія, а зьмены будуць зацьверджаныя яшчэ ў красавіку. Для Польшчы і іншых краін, якія выбралі летні час, гэта азначае, што апошні раз стрэлкі гадзіньніка яны перавядуць у сакавіку 2021 году.
Паводле Эўрапейскага парлямэнту, вынікі праведзеных дасьледаваньняў сьведчаць аб тым, што зьмена часу не дае амаль ніякіх ашчаднасьцяў, за тое мае шкодны ўплыў на здароўе. У дні пасьля пераводу стрэлак гадзіньнікаў адбываецца больш ДТЗ, інфарктаў, вучні маюць горшыя адзнакі.
Цяпер урады краін павінны дамовіцца паміж сабой, каб у Эўропе не было зашмат гадзінных паясоў. Польшча разьлічвае, што летні час захаваюць, між іншым, Нямеччына і Францыя.
ав