Чэхі надалей утрымліваюць кантроль польскай ялавічыны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
26.03.2019 14:44
Імпарцёры павінны правяраць у сэртыфікаваных лябараторыях, ці ў мясе няма сальманэлы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Чэхі надалей утрымліваюць кантроль польскай ялавічыны. Імпарцёры павінны правяраць у сэртыфікаваных лябараторыях, ці ў мясе няма сальманэлы. Чэхі тлумачаць гэта неабходнасьцю аналізу інфармацыі, прысланай у панядзелак з Польшчы. Польскі бок даставіў інфармацыю пра захады, якія Польшча прадпрыняла ў сыстэме кантролю ў бойнях. Калі чэскі бок вырашыць, што гэтага дастаткова, то кантроль польскай ялавічыны можа быць адменены ў сераду.
Улады ў Варшаве накіравалі ў Чэхію і ЭК ліст віцэ-міністра сельскай гаспадаркі Тадэвуша Раманьчука, у якім, між іншым, выказваюць спадзяваньне, што будуць завершаныя несуразьмерныя абмежаваньні, накладзеныя чэскім бокам.
Пад канец лютага Эўракамісія заклікала Чэхію закончыць надзвычайны кантроль мяса з Польшчы. Надзвычайныя крокі з чэскага боку былі распачатыя 21 лютага, калі ў транспарце 700 кг ялавічыны была знойдзеная сальманэла.
Чэхі тлумачаць гэта неабходнасьцю аналізу інфармацыі, прысланай у панядзелак з Польшчы. Польскі бок даставіў інфармацыю пра захады, якія Польшча прадпрыняла ў сыстэме кантролю ў бойнях. Калі чэскі бок вырашыць, што гэтага дастаткова, то кантроль польскай ялавічыны можа быць адменены ў сераду.

ав