115 чалавек сталі ахвярамі сутычак у Малі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2019 14:15
У гэтай краіне ідзе вайна паміж плямёнамі Пёл ды Дагон.
Foto: PAP
Нападнікі з племя Дагон выразалі жыхароў вёскі Агасугу, у тым ліку старасту пасяленьня ды ягоных унукаў, перадаў урадавы чыноўнік, спасылаючыся на сьведчаньні ацалелых.
Сярод забітых былі таксама таксама цяжарныя жанчыны, дзеці і пажылыя людзі. Улады Малі заявілі, што пакуль немагчыма назваць дакладную колькасьць ахвяр нападу. У сваю чаргу, місія ААН у Малі пацьвердзіла паведамленьне аб нападзе, але не паведаміла ніякіх лічбаў.
У сьнежні праваабаронцы з Human Rights Watch папярэджвалі, што «забойствы, учыненыя баявікамі ў цэнтральнай і паўночнай частках Малі нарастаюць з некантралюемай хуткасьцю.»
Праваабаронцы заклікалі малійскія ўлады прыцягнуць вінаватых у гэтых злачынствах да адказнасьці.
ПР/юл