Logo Polskiego Radia
Print

18 турэцкіх юрыстаў былі прысуджаныя да турмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.03.2019 16:12
Яны былі абвінавачаныя ў прыналежнасьці да тэрарыстычнай арганізацыі.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

18 турэцкіх юрыстаў былі прысудзаныя да турмы
Яны былі абвінавачаныя ў прыналежнасьць да тэрарыстычнай арганізацыі.
Турэцкі суд прысудзіў 18 юрыстаў да ад 3 да 18 гадоў пазбаўленьня волі за прыналежнасьць да тэрарыстычнай арганізацыі. Прадстаўніца Amnesty International, якая прысутнічала на судзе заявіла, што гэта была пародыя на справядлівасьць.
Сярод прысуджаных ёсьць, напрыклад, кіраўнік Асацыяцыі паступовых юрыстаў, які быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўленьня волі. Арганізацыя аб’ядоўвала крымінолягаў, якія змагаліся за правы зьняволеных і выступалі супраць катаваньняў.
Асацыяцыя была закрытая ўладамі ў Анкары ў лістападзе 2016 году на хвалі рэпрэсіяў пасьля няўдалага перавароту ў Турцыі.
Усе асуджаныя юрысты былі абвінавачаныя ў прыналежнасьці крайне левай арганізацыі „Рэвалюцыйная партыя й Фронт вызваленьня”, якую ўлады лічаць тэрарыстычнай.
Прадстаўніца Amnesty International заявіла, што працэс у чарговы раз прадэманстраваў, што турэцкія суды дзейнічаюць пад палітычным ціскам і не гарантуюць справядлівага судовага разбору.
У адказ на няўдалы дзяржпераварот у Турцыі ў ліпені 2016 году, улады ў Анкары правялі масавыя чысткі. Яны закранулі ў асноўным узброеныя сілы, дзяржаўную адміністрацыю, навуковае асяродзьдзе й СМІ. У цэлым да канца мінулага году былі арыштаваныя каля 200 тысяч чалавек.
аз

Турэцкі суд прысудзіў 18 юрыстаў да 3-18 гадоў пазбаўленьня волі за прыналежнасьць да тэрарыстычнай арганізацыі. Прадстаўніца Amnesty International, якая прысутнічала на судзе, заявіла, што гэта была пародыя на справядлівасьць.

Сярод прысуджаных ёсьць, напрыклад, кіраўнік Асацыяцыі паступовых юрыстаў, які быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўленьня волі. Арганізацыя аб’ядноўвала крымінолягаў, якія змагаліся за правы зьняволеных і выступалі супраць катаваньняў.

Асацыяцыя была закрытая ўладамі ў лістападзе 2016 году на хвалі рэпрэсіяў пасьля няўдалага перавароту ў Турцыі.

Усе асуджаныя юрысты былі абвінавачаныя ў прыналежнасьці да ўльтралевай арганізацыі „Рэвалюцыйная партыя й фронт вызваленьня”, якую ўлады лічаць тэрарыстычнай.

Прадстаўніца Amnesty International заявіла, што працэс у чарговы раз прадэманстраваў, што турэцкія суды дзейнічаюць пад палітычным ціскам і не гарантуюць справядлівага судовага разьбіральніцтва.

У адказ на няўдалы дзяржпераварот у Турцыі ў ліпені 2016 году ўлады ў Анкары правялі масавыя чысткі. Яны закранулі ў асноўным узброеныя сілы, дзяржаўную адміністрацыю, навуковае асяродзьдзе й СМІ. У цэлым да канца мінулага году былі арыштаваныя каля 200 тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт