Logo Polskiego Radia
Print

Галяндзкая паліцыя затрымала мужчыну, падазраванага ў перастрэлцы ва Ўтрэхце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2019 13:27
У ёй загінулі тры асобы, а пяць параненыя, у тым ліку трое цяжка.
PAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN

Галяндзкая паліцыя затрымала мужчыну, падазраванага ў перастрэлцы ва Ўтрэхце. У ёй загінулі тры асобы, а пяць параненыя, у тым ліку трое цяжка.
Падазраваны – гэта 37-гадовы выхадзец з Турцыі Гокман Таніс. Міністар юстыцыі краіны Фэрд Грапэрхаўс паінфармаваў, што мужчына быў у паліцыйнай картатэцы. Службы далей праводзяць апэрацыю, мэта якой вызначыць, ці ў атаку былі замешаныя іншыя людзі. Улады Галяндыі не выключаюць, што гэта быў тэракт.
Сьведкі, з якімі размаўляла BBC, сьцьвярджаюць, што мужчына раней ваяваў у Чачні. Канал інфармуе, што галяндзкая паліцыя ўжо затрымлівала мужчыну ў сувязі з падазрэньнямі прыналежнасьці да Ісламскай дзяржавы.
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu перадае, спасылаючыся на сваякоў забойцы, што ён дзейнічай па сямейных прычынах. Паводле іх, а таксама паводле сьведкаў, якія ехалі ў трамваі, мужчына пачаў страляць да жанчыны, якая ехала разам з ім, а потым да людзей, якія за яе заступіліся.

Падазраваны – гэта 37-гадовы выхадзец з Турцыі Гокман Таніс. Міністар юстыцыі краіны Фэрд Грапэрхаўс паінфармаваў, што мужчына быў у паліцыйнай картатэцы. Службы далей праводзяць апэрацыю, мэта якой вызначыць, ці ў атаку былі замешаныя іншыя людзі. Улады Галяндыі не выключаюць, што гэта быў тэракт.

Сьведкі, з якімі размаўляла BBC, сьцьвярджаюць, што мужчына раней ваяваў у Чачні. Канал інфармуе, што галяндзкая паліцыя ўжо затрымлівала мужчыну ў сувязі з падазрэньнямі прыналежнасьці да Ісламскай дзяржавы.

Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu перадае, спасылаючыся на сваякоў забойцы, што прычына здарэньня сямейная. Паводле іх, а таксама паводле сьведкаў, якія ехалі ў трамваі, мужчына пачаў страляць у жанчыну, якая ехала разам з ім, а потым у людзей, якія за яе заступіліся.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт