У перастрэлцы ва Ўтрэхце загінуў прынамсі адзін чалавек
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.03.2019 14:17
Паліцыя паінфармавала, што атака магла быць тэрактам.
PAP/EPA/RICARDO SMIT
У перастрэлцы ва Ўтрэхце ў Галяндыі загінуў прынамсі адзін чалавек. У сувязі з атакай склікана паседжаньне крызіснага штабу. Паліцыя паінфармавала, што атака магла быць тэрактам.
Паводле ўступнай інфармацыі, мужчына пачаў страляць у трамваі, забіў аднаго чалавека і параніў некалькі пасажыраў. Забойцу шукаюць.
Прэм’ер-міністар Галяндыі Марк Рутэ занепакоены атакай, узмацніў ахову сядзібы ўраду ў Гаазе. Галяндзкія службы загадалі зачыніць школы ў горадзе. Узмоцненая ахова адукацыйных пляцовак, мячэцяў і ў аэрапорце. У раёне абвешчаны найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.

ав