У Летуве праходзіць другі тур мясцовых выбараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.03.2019 16:48
                    
                                 
                
                
                    Жыхары краіны выбіраюць сёньня мэраў гарадоў і кіраўнікоў рэгіёнаў. 
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Найбольш зацятая барацьба чакаецца паміж кандыдатамі на мэра Вільні.
Два тыдні таму ў першым туры былі абраныя кіраўнікі дзевятнаццаці мясцовых органаў улады. Так было, у прыватнасьці, у Віленскім і Салечніцкім раёнах, дзе кандыдаты ад польскай меншасьці атрымалі больш за 50% галасоў.
Сёньняшняе галасаваньне праходзіць у 41 муніцыпалітэце, у тым ліку ў шэрагу буйных гарадоў. Цяперашні мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус змагаецца за перамогу з былым гаспадаром сталіцы Артурасам Зуокасам. 
Зуокас праславілася на ўвесь сьвет некалькі гадоў таму, што пераехаў танкам дрэнна прыпаркаваны аўтамабіль у цэнтры горада. Гэта была акцыя пратэсту супраць недысцыплінаваных кіроўцаў.
Другому туру выбараў папярэднічала датэрміновае галасаваньне, якое доўжылася з серады па суботу. У ім узялі ўдзел каля 5% выбарцаў.
Сёньняшняе галасаваньне працягнецца да 20:00.
ПР/юл