„Зьнікненьні, катаваньні, жорсткае абмежаваньне свабоды СМІ”
Злучаныя Штаты Амэрыкі апісалі парушэньня правоў чалавека ў Крыме.
Устаноўленая Расеяй улада практычна не расьсьледуе злачынствы, і ня прыцягвае да адказнасьці службовых асоб і асоб, якія зьдзейсьнілі парушэньні правоў чалавека, ствараючы атмасфэру беспакаранасьці й бяспраўя, гаворыцца ў асобным разьдзеле справаздачы ЗША па захаваньні правоў чалавека ў сьвеце ў 2018 годзе, прысьвечаным Крыму.
Справаздача, складзена Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША прыводзіць доўгі пералік сфэр, дзе акупацыйная ўлада парушае правы чалавека. Гэта „зьнікненьні, катаваньні, уключаючы карную псыхіятрыю, дрэннае абыходжаньне з затрыманымі ў якасьці пакараньня, або для таго, каб атрымаць прызнаньне віны; дрэнныя ўмовы заключэньня; адвольныя арышты й затрыманьні, заключэньні па палітычных прычынах , парушэньне прыватнасьці, жорсткія абмежаваньні свабоды й СМІ, уключаючы закрыцьцё выданьняў і прымяненьня гвалту супраць журналістаў, абмежаваньня інтэрнэту, уключаючы блякаваньне сайтаў; маштабныя падаўленьне свабоды сходаў, абмежаваньне свабоды перамяшчэньня і ўдзелу ў палітычных працэсах, сыстэмная карупцыя й дыскрымінацыя супраць крымскіх татараў і этнічных украінцаў”, - гаворыцца ў справаздачы.
У справаздачы таксама адзначаецца, што дзейнасьць Меджліса крымскіх татараў застаецца пад забаронай, нягледзячы на рашэньне Міжнароднага суду, якое патрабуе ад расейскіх уладаў „ня ўтрымліваць і не ўводзіць абмежаваньні на здольнасьць крымскататарскай супольнасьці захоўваць прадстаўнічыя інстытуты, уключаючы Меджліс.
аз

ukrainian.voanews.com/аз