Другая асоба ў гісторыі цалкам вылечаная ад ВІЧ-інфэкцыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.03.2019 16:57
Пазытыўнае лячэньне другога пацыента «пацьвярджае перакананьне, што ВІЧ можна вылечыць».
pixabay.com/Public Domain CC0
Другая асоба ў гісторыі цалкам вылечаная ад ВІЧ-інфэкцыі. Дзесяць гадоў таму пасьля інфармацыі пра першы выпадак вылечанага ВІЧ-у ў гэтак званага «пацыента з Бэрліну», вірус удалося вылечыць у «пацыента з Лёндану». У яго сымптомы хваробы не праяўляюцца ўжо 19 месяцаў. «Дасягнуўшы рэмісіі ў чарговага пацыента мы паказалі, што першы выпадак вылечанага ВІЧ-у ня быў анамаліяй», – сказаў прафэсар Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту Равіндра Гупта.
Дыягназ «пацыенту з Лёндану» быў пастаўлены ў 2003 годзе, антырэтравірусныя лекі ён пачаў прымаць праз дзевяць гадоў. Адначасова мужчыне паставілі дыягназ рака – лімфому. У яго выпадку прымянілі такое ж самае лячэньне, як у «пацыента з Бэрліну». Абодвум заражаным зрабілі перасадку коснага мозгу ад донараў, якія, дзякуючы рэдкай мутацыі генаў, маюць натуральны імунітэт на ВІЧ.
Міжнароднае таварыства па справах ВІЧ-у сёньня выдала заяву, у якой піша, што пазытыўнае лячэньне другога пацыента «пацьвярджае перакананьне, што ВІЧ можна вылечыць».
У сьвеце жыве амаль 37 мільёнаў людзей, заражаных ВІЧ-ам. У год памірае амаль мільён чалавек.
Дзесяць гадоў таму пасьля інфармацыі пра першы выпадак вылечанага ВІЧ-у ў гэтак званага «пацыента з Бэрліну», вірус удалося вылечыць у «пацыента з Лёндану». У яго сымптомы хваробы не праяўляюцца ўжо 19 месяцаў. «Дасягнуўшы рэмісіі ў чарговага пацыента мы паказалі, што першы выпадак вылечанага ВІЧ-у ня быў анамаліяй», – сказаў прафэсар Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту Равіндра Гупта.

ав