60 млрд эўра аўтавытворцы Нямеччыны ўкладуць у электрамабілі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.03.2019 11:53
                    
                                 
                
                
                    Аўтавытворцы Нямеччыны маюць намер павялічыць колькасьць прапанаваных электрамабіляў у тры разы, да 100 мадэляў.
                
                
                    
                         PAP/EPA/JENS SCHLUETER
PAP/EPA/JENS SCHLUETER
                     
                
                
                
               
                
                          
60 млрд эўра аўтавытворцы Нямеччыны ўкладуць у электрамабілі
Напярэдадні Жэнэўскага аўтасалёну нямецкія аўтавытворцы абвясьцілі аб будучых маштабных інвэстыцыях у электрамабілі. У разьвіцьцё гэтай галіны ў бліжэйшыя тры гады будзе ўкладзена 40 млрд эўра, заявіў кіраўнік Аб'яднаньня нямецкай аўтамабільнай прамысловасьці (VDA) Бэрнхард Матэс у суботу, 2 сакавіка. Яшчэ 18 млрд інвэстуюць у напрамкі, зьвязаныя з лічбавымі тэхналёгіямі й аўтаномным кіраваньнем.
За аналягічны пэрыяд аўтавытворцы Нямеччыны маюць намер павялічыць колькасьць прапанаваных электрамабіляў у тры разы, да 100 мадэляў.
Калі ўлічваць паказчык ВУП на душу насельніцтва, Нямеччына і яшчэ некалькі буйных краін павінны мець больш высокую долю электрамабіляў сярод новых зарэгістраваных транспартных сродкаў, адзначыў кіраўнік Абʼяднаньня нямецкай аўтамабільнай прамысловасьці.
Аўтасалён у швэйцарскай Жэнэве пройдзе зь 7 па 17 сакавіка. Электрамабілі будуць адной з цэнтральных тэмаў мерапрыемства.
Напярэдадні Жэнэўскага аўтасалёну нямецкія аўтавытворцы абвясьцілі аб будучых маштабных інвэстыцыях у электрамабілі. У разьвіцьцё гэтай галіны ў бліжэйшыя тры гады будзе ўкладзена 40 млрд эўра, заявіў кіраўнік Аб'яднаньня нямецкай аўтамабільнай прамысловасьці (VDA) Бэрнхард Матэс у суботу, 2 сакавіка. Яшчэ 18 млрд інвэстуюць у напрамкі, зьвязаныя з лічбавымі тэхналёгіямі й аўтаномным кіраваньнем.
За аналягічны пэрыяд аўтавытворцы Нямеччыны маюць намер павялічыць колькасьць прапанаваных электрамабіляў у тры разы, да 100 мадэляў.
Калі ўлічваць паказчык ВУП на душу насельніцтва, Нямеччына і яшчэ некалькі буйных краін павінны мець больш высокую долю электрамабіляў сярод новых зарэгістраваных транспартных сродкаў, адзначыў кіраўнік Абʼяднаньня нямецкай аўтамабільнай прамысловасьці.Аўтасалён у швэйцарскай Жэнэве пройдзе зь 7 па 17 сакавіка. Электрамабілі будуць адной з цэнтральных тэмаў мерапрыемства.
паводле dw.com/эж