Logo Polskiego Radia
Print

Украіна адмовілася ад удзелу ў «Эўрабачаньні»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.02.2019 14:31
У сераду Kazka і Brunettes Shoot Blondes, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў нацыянальным адборы, заявілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў конкурсе.
Ганна Корсун падчас выступуГанна Корсун падчас выступуPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Украіна адмовілася ад удзелу ў «Эўрабачаньні»
Ніхто з украінскіх выканаўцаў не паедзе на песенны конкурс «Эўрабачаньне-2019» у Ізраіль, паведамляе Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Украіны (НСТУ).
«Грамадзкі вяшчальнік» мог бы выбраць любога выканаўцу не зь ліку ўдзельнікаў нацыянальнага адбору. Аднак ад такой альтэрнатывы «Грамадзкі вяшчальнік» адмаўляецца, бо з павагай ставіцца да выбару гледачоў у нацыянальным адборы «, – гаворыцца ў заяве вяшчальніка.
Раней стала вядома, што чатыры з шасьці фіналістаў адборачнага тура адмовіліся ўдзельнічаць у песенным конкурсе. Тыя, што засталіся сытуацыю, якая склалася не камэнтавалі.
У сераду гурты Kazka і Brunettes Shoot Blondes, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў нацыянальным адборы, заявілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў конкурсе. Напярэдадні аб сваёй адмове абвясьціла група Freedom Jazz, якая заняла другое месца.
Пераможца адборачнага тура – сьпявачка Maruv (Ганна Корсун) – паведаміла пра адмову ад удзелу ў «Эўрабачаньні» яшчэ ў панядзелак. У звароце да фанатаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы яна патлумачыла, што прыняла такое рашэньне з-за »кабальных« пунктаў дамовы, якія ёй прапанавалі падпісаць дзеля ўдзелу ў конкурсе.


Ніхто з украінскіх выканаўцаў не паедзе на песенны конкурс «Эўрабачаньне-2019» у Ізраіль, паведамляе Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Украіны (НСТУ).

«Грамадзкі вяшчальнік» мог бы выбраць любога выканаўцу не зь ліку ўдзельнікаў нацыянальнага адбору. Аднак ад такой альтэрнатывы «Грамадзкі вяшчальнік» адмаўляецца, бо з павагай ставіцца да выбару гледачоў у нацыянальным адборы», – гаворыцца ў заяве вяшчальніка.Раней стала вядома, што чатыры з шасьці фіналістаў адборачнага тура адмовіліся ўдзельнічаць у песенным конкурсе. Тыя, што засталіся сытуацыю, якая склалася не камэнтавалі.

У сераду гурты Kazka і Brunettes Shoot Blondes, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў нацыянальным адборы, заявілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў конкурсе. Напярэдадні аб сваёй адмове абвясьціла група Freedom Jazz, якая заняла другое месца.

Пераможца адборачнага тура – сьпявачка Maruv (Ганна Корсун) – паведаміла пра адмову ад удзелу ў «Эўрабачаньні» яшчэ ў панядзелак. У звароце да фанатаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы яна патлумачыла, што прыняла такое рашэньне з-за »кабальных« пунктаў дамовы, якія ёй прапанавалі падпісаць дзеля ўдзелу ў конкурсе.

bbc.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт