Logo Polskiego Radia
Print

У Ханой сустрэліся лідары ЗША й Паўночнай Карэі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.02.2019 16:11
Асноўная частка перамоваў Дональда Трампа й Кім Чэн Ына заплянаваная на чацьвер.
У Ханой сустрэліся лідары ЗША й Паўночнай Карэі.У Ханой сустрэліся лідары ЗША й Паўночнай Карэі.PAP/EPA/RITCHIE B. TONGO

У Ханой сустрэліся лідары ЗША й Паўночнай Карэі
Асноўная частка перамоваў Дональда Трампа й Кім Чэн Ына заплянаваная на чацьвер.
У сталіцы Віетнаму пачалася сустрэча лідараў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Паўночнай Карэі. На сёньняшні дзень заплянаваная афіцыйная вячэра Дональда Трампа й Кім Чэн Ына. Заўтра палітыкі будуць размаўляць ажно чатыры разы.
Асноўная тэма перамоваў - магчымае ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі.
Перад афіцыйнай вячэрай Дональд Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся ў адным з гатэляў у Ханой, дзе размаўлялі праз перакладчыкаў.
Кім Чэн Ын нагадаў, што ад апошняй сустрэчы з Дональдам Трампам у Сынгапуры ў чэрвені мінулага году прайшло 261 дзён.
„Сёньня мы зноў сядзім тут разам і спадзяемся на посьпех”, - сказаў Кім Чэн Ун.
У сваю чаргу Дональд Трамп падкрэсьліў, што саміт у Сынгапуры быў посьпехам.
„Мы ўжо дамагліся прагрэсу. Адным з посьпехаў зьяўляюцца нашыя ўзаемная адносіны, якія маюць вельмі станоўчы характар”, - заявіў Дональд Трамп.
аз

У сталіцы Віетнаму пачалася сустрэча лідараў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Паўночнай Карэі. На сёньняшні дзень заплянаваная афіцыйная вячэра Дональда Трампа й Кім Чэн Ына. Заўтра палітыкі будуць размаўляць ажно чатыры разы.

Асноўная тэма перамоваў - магчымае ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі.

Перад афіцыйнай вячэрай Дональд Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся ў адным з гатэляў у Ханой, дзе размаўлялі праз перакладчыкаў.

Кім Чэн Ын нагадаў, што ад апошняй сустрэчы з Дональдам Трампам у Сынгапуры ў чэрвені мінулага году прайшоў 261 дзень.

„Сёньня мы зноў сядзім тут разам і спадзяемся на посьпех”, - сказаў Кім Чэн Ун.

У сваю чаргу Дональд Трамп падкрэсьліў, што саміт у Сынгапуры быў посьпехам.

„Мы ўжо дамагліся прагрэсу. Адным з посьпехаў зьяўляюцца нашыя ўзаемная адносіны, якія маюць вельмі станоўчы характар”, - заявіў Дональд Трамп.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт