Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы ў Лёндане адзначылі Дзень роднай мовы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2019 10:55
Прагучалі пераклады вершаў Павала Арсага-Гвездаслава аўтарства Васіля Сёмухі.
ЛёнданЛёнданPhoto: philippreiner/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусы ў Лёндане адзначылі Дзень роднай мовы
Прагучалі пераклады вершаў Павала Арсага-Гвездаслава аўтарства Васіля Сёмухі.
Беларусы ў Лёндане адзначылі Дзень роднай мовы. Пра гэта са сталіцы Вялікабрытаніі паведаміў амбасадар Славаччыны ў Лёндане, былы амбасадар Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак.
Нагадаем, Любамір Рэгак браў актыўны ўдзел у арганізацыі й правядзеньні 1-й агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі.
Падчас мерапрыемства ў Лёндане ва ўспамін аб выдатным перакладчыку Васілю Сёмуху былі зачытаныя яго пераклады са славацкай на беларускую мову вершаў Павала Арсага-Гвездаслава.
Пры нагодзе мерапрыемства адбылася прэзэнтацыя ангельскага перакладу „Гісторыі Вялікага Княства Літоўскага”. У мерапрыемстве ўдзельнічаў беларускі гісторык і пісьменьнік Ўладзімір Арлоў.
Пра падзею Беларускай рэдакцыі паведаміў Уладзімір Арлоў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт