Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкае МЗС выклікала расейскага амбасада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2019 13:56
Расейскі зьнішчальнік выканаў над Балтыйскім морам недазволены манёўр.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Швэдзкае Міністэрства замежных спраў выклікала расейскага амбасадара Віктара Татарынцава пасьля інцыдэнту, які адбыўся ў аўторак над Балтыйскім морам. Расейскі зьнішчальнік Су-27 падляцеў да швэдзкага ваеннага самалёту на небясьпечную адлегласьць, меншую за 20 мэтраў. Швэдзкі самалёт выконваў руцінны кантрольны палёт над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора паміж Готляндам і балтыйскімі краінамі.
«Нашае міністэрства ацэньвае гэты інцыдэнт сур’ёзна. Расейскія пілёты павялі сябе непрафэсійна, стварыўшы пагрозу бясьпецы палёту», – адзначылі ў МЗС Швэцыі.
Бясьпечнай адлегласьцю паміж самалётамі лічацца прынамсі 100 мэтраў. Паводле швэдзкага войска, якое апублікавала фільм з падзеі, яна мела характар правакацыі. «Гэта недапушчальныя акты дамінаваньня», – падкрэсьліў міністар абароны Швэцыі Пэтэр Хульквіст.


Швэдзкае Міністэрства замежных спраў выклікала расейскага амбасадара Віктара Татарынцава пасьля інцыдэнту, які адбыўся ў аўторак над Балтыйскім морам.

Расейскі зьнішчальнік Су-27 падляцеў да швэдзкага ваеннага самалёту на небясьпечную адлегласьць, меншую за 20 мэтраў. Швэдзкі самалёт выконваў руцінны кантрольны палёт над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора паміж Готляндам і балтыйскімі краінамі.

«Нашае міністэрства ацэньвае гэты інцыдэнт сур’ёзна. Расейскія пілёты павялі сябе непрафэсійна, стварыўшы пагрозу бясьпецы палёту», – адзначылі ў МЗС Швэцыі.
Бясьпечнай адлегласьцю паміж самалётамі лічацца прынамсі 100 мэтраў.

Паводле швэдзкага войска, якое апублікавала фільм з падзеі, яна мела характар правакацыі. «Гэта недапушчальныя акты дамінаваньня», – падкрэсьліў міністар абароны Швэцыі Пэтэр Хульквіст.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт