Ахвяр сталінскіх рэпрэсій узгадваюць у Чэчні ды Інгушэтыі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
23.02.2019 15:33
У 2004 годзе Эўрапейскі парлямэнт прызнаў дэпартацыі чэчэнцаў ды інгушоў генацыдам.
Ахвяр сталінскіх рэпрэсій узгадваюць у Чэчні ды Інгушэтыі
75 гадоў таму, прыкрываючыся змаганьнем з калябарантамі і ворагамі народу, былі выгнаны са сваіх дамоў і дэпартаваныя 650 тысяч жыхароў Паўночнага Каўказу. Некалькі месяцаў пазьней аналягічны лёс напаткаў крымскіх татараў. Дэпартацыя чэчэнцаў ды інгушоў распачалася 23 лютага 1944 года. Частка выгнанцаў змагла вярнуцца дадому ў 1957 годзе, падчас адлігі.
У Савецкім Саюзе камуністычная ўлада забараняла арганізоўваць жалобныя мерапрыемстве ў памяць аб дэпартацыі народаў, аналягічная сытуацыя была да гэтага году. Толькі цяпер чэчэнцы ды інгушЫ змаглі афіцыйна арганізаваць жалобныя ўрачыстасьці пад помнікам ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
У 2004 годзе Эўрапейскі парлямэнт прызнаў дэпартацыі чэчэнцаў ды інгушоў генацыдам.
75 гадоў таму, прыкрываючыся змаганьнем з калябарантамі і ворагамі народу, былі выгнаны са сваіх дамоў і дэпартаваныя 650 тысяч жыхароў Паўночнага Каўказу. Некалькі месяцаў пазьней аналягічны лёс напаткаў крымскіх татараў. Дэпартацыя чэчэнцаў ды інгушоў распачалася 23 лютага 1944 года.
Частка выгнанцаў змагла вярнуцца дадому ў 1957 годзе, падчас адлігі. У Савецкім Саюзе камуністычная ўлада забараняла арганізоўваць жалобныя мерапрыемстве ў памяць аб дэпартацыі народаў, аналягічная сытуацыя была да гэтага году. Толькі цяпер чэчэнцы ды інгушы змаглі афіцыйна арганізаваць жалобныя ўрачыстасьці пад помнікам ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
У 2004 годзе Эўрапейскі парлямэнт прызнаў дэпартацыі чэчэнцаў ды інгушоў генацыдам.
IAT/эж