Logo Polskiego Radia
Print

Jerusalem Post: Лічба 200 тыс. габрэяў, якіх нібыта забілі палякі, непраўдзівая

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.02.2019 16:02
Фальшывы тэзіс, які абвінавачваў палякаў, паўтаралі многія СМІ, у тым ліку ізраільскія.
Photo: larahcv/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ізраільская газэта «Jerusalem Post» прызнала, што лічба 200 тысяч габрэяў, якіх нібыта забілі палякі, зьяўляецца непраўдзівай і абапіраецца на хлусьліва распаўсюджаных дасьледаваньнях. Фальшывы тэзіс, які абвінавачваў палякаў, паўтаралі многія СМІ, у тым ліку ізраільскія. «Палякі не забілі 200 тысяч габрэяў; 100 тысяч забілі акупанты, чарговыя 100 тысяч палякі выратавалі», – піша выданьне.
11 лютага ізраільская газэта «Jerusalem Post» апублікавала тэкст, у якім спасылаючыся на словы гісторыка Яна Грабоўскага – сузаснавальніка і чальца Цэнтра дасьледаваньняў над забойствам габрэяў Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай акадэміі навук – сьцьвердзіла, што палякі «забілі 200 тысяч габрэяў». Грабоўскі высунуў гэтую тэорыю з публікацыі дасьледчыка Галакосту Шымона Датнэра з 1970 году.
Аказалася, абвінавачваньне палякаў у гэтым жахлівым злачынстве апіраецца на навуковай памылцы. Даказана, што Датнэр падлічыў, што 100 тысяч габрэяў загінулі, але гаворка не ідзе пра віну палякаў, але пра віну акупанта, а 100 тысяч чалавек былі палякамі выратаваныя.
Гэты факт у сьвежым выданьні прызнаў «Jerusalem Post». У артыкуле сьцьверджана, што сапраўды адбылася памылка, дзе беспадстаўна палякаў абвінавацілі ў забойстве 200 тысяч габрэяў.

Ізраільская газэта «Jerusalem Post» прызнала, што лічба 200 тысяч габрэяў, якіх нібыта забілі палякі, зьяўляецца непраўдзівай і абапіраецца на хлусьліва распаўсюджаных дасьледаваньнях. Фальшывы тэзіс, які абвінавачваў палякаў, паўтаралі многія СМІ, у тым ліку ізраільскія. «Палякі не забілі 200 тысяч габрэяў; 100 тысяч забілі акупанты, чарговыя 100 тысяч палякі выратавалі», – піша выданьне.

11 лютага 2018 году ізраільская газэта «Jerusalem Post» апублікавала тэкст, у якім спасылаючыся на словы гісторыка Яна Грабоўскага – сузаснавальніка і чальца Цэнтра дасьледаваньняў над забойствам габрэяў Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай акадэміі навук – сьцьвердзіла, што палякі «забілі 200 тысяч габрэяў». Грабоўскі высунуў гэтую тэорыю з публікацыі дасьледчыка Галакосту Шымона Датнэра з 1970 году.

Аказалася, абвінавачваньне палякаў у гэтым жахлівым злачынстве апіраецца на навуковай памылцы. Даказана, што Датнэр падлічыў, што 100 тысяч габрэяў загінулі, але гаворка не ідзе пра віну палякаў, але пра віну акупанта, а 100 тысяч чалавек былі палякамі выратаваныя.

Гэты факт у сьвежым выданьні прызнаў «Jerusalem Post». У артыкуле сьцьверджана, што сапраўды адбылася памылка, дзе беспадстаўна палякаў абвінавацілі ў забойстве 200 тысяч габрэяў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт