Міністар замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац не перапросіць за нэгатыўныя словы ў бок Польшчы і не памяняе свайго меркаваньня. Польскі бок чакае словаў прабачэньня за словы, што «палякі атрымалі антысэмітызм з малаком маці».
Ісраэль Кац у інтэрвію тэлеканалу Reshet 13 сказаў, што ня мае намеру прасіць прабачэньня. Таксама ён паўтарыў словы, што «многія палякі супрацоўнічалі з нацыстамі».
У адказ на нядзельнае выказваньне Ісраэля Каца польская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў саміце Вышаградзкай групы, які павінен быў адбыцца ў Ерусаліме. Пасьля саміт быў адкліканы.
Выказваньне кіраўніка ізраільскай дыпляматыі крытыкавала амбасадар ЗША ў Польшчы Жаржэт Масбахэр. Яна сказала, што ізраільскі міністар павінен перапрасіць за сваё выказваньне.
У сёньняшняй тэлефоннай размове міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падзякаваў амэрыканскаму дзяржсакратару Майку Пампэа за рэакцыю амэрыканскай амбасадар на словы ізраільскага міністра.
У аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Польшчу і Ізраіль распачаць дыялёг. «Як Ізраіль, так і Польшча зьяўляюцца нашымі важнымі саюзьнікамі і сябрамі. Мы заклікаем нашых саюзьнікаў і сяброў знайсьці спосаб пачуць адзін аднаго, пайсьці наперад і працягваць блізкую супрацу і клопат пра супольныя інтарэсы», – заявіў амэрыканскі Дзярждэпартамэнт.
Міністар замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац не перапросіць за нэгатыўныя словы ў бок Польшчы і не памяняе свайго меркаваньня. Польскі бок чакае словаў выбачэньня за словы, што «палякі атрымалі антысэмітызм з малаком маці».
Ісраэль Кац у інтэрвію тэлеканалу Reshet 13 сказаў, што ня мае намеру прасіць прабачэньня. Таксама ён паўтарыў словы, што «многія палякі супрацоўнічалі з нацыстамі».
У адказ на нядзельнае выказваньне Ісраэля Каца польская дэлегацыя адмовілася ад удзелу ў саміце Вышаградзкай групы, які павінен быў адбыцца ў Ерусаліме. Пасьля саміт быў адкліканы.
Выказваньне кіраўніка ізраільскай дыпляматыі крытыкавала амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахэр. Яна сказала, што ізраільскі міністар павінен перапрасіць за сваё выказваньне.

ав