Logo Polskiego Radia
Print

Расея палохае новай гонкай узбраеньняў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2019 16:12
Пуцін прызнаў, што абаронная прамысловасьць у Расеі распрацоўвае ракеты, забароненыя дамовай РСМД.
Уладзімір ПуцінУладзімір ПуцінPAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Расея палохае новай гонкай узбраеньняў
Пуцін прызнаў, што абаронная прамысловасьць у Расеі распрацоўвае ракеты, забароненыя дамовай РСМД.
Уладзімір Пуцін заявіў, што любое разьмяшчэньне зброі, якая пагражае Расеі, не застанецца без адказу Масквы. Расейскі прэзыдэнт гаварыў аб гэтым падчас штогадовага пасланьня ў Фэдэральным сходзе.
Заява Ўладзіміра Пуціна называе да плянаў выхаду Злучаных Штатаў Амэрыкі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. Нагадаем, Вашынгтон абвінаваціў Маскву ў тым, што яна распараджаецца такімі ракетамі, заклікаў да іх ліквідацыі й прыгразіў выхадам з дамовы.
У сваім пасланьні Ўладзімір Пуцін прызнаў, што абаронная прамысловасьць у Расеі распрацоўвае забароненыя дамовай ракеты, але Расея не плянуе распаўсюджваць іх у Эўропе. Паводле расейскага прэзыдэнта, такім чынам можа адбыцца толькі тады, калі ЗША зробяць гэта першымі.
Паводле часткі некаторых незалежных экспэртаў, Расея даўно парушае міжнародныя дамовы аб раззбраеньні, а зьнешняя палітыка Ўладзіміра Пуціна накіраваная на агрэсію супраць суседзяў, дэстабілізацыю сытуацыі ў сьвеце, а таксама распаўсюд неправеранай інфармацыі пра расейскім ваенны патэнцыял.
аз

Уладзімір Пуцін заявіў, што любое разьмяшчэньне зброі, якая пагражае Расеі, не застанецца без адказу Масквы. Расейскі прэзыдэнт гаварыў аб гэтым падчас штогадовага пасланьня ў Фэдэральным сходзе.

Заява Ўладзіміра Пуціна навязвае да плянаў выхаду Злучаных Штатаў Амэрыкі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці(РСМД). Нагадаем, Вашынгтон абвінаваціў Маскву ў тым, што яна распараджаецца такімі ракетамі, заклікаў да іх ліквідацыі й прыгразіў выхадам з дамовы.

У сваім пасланьні Ўладзімір Пуцін прызнаў, што абаронная прамысловасьць у Расеі распрацоўвае забароненыя дамовай ракеты, але Расея не плянуе распаўсюджваць іх у Эўропе. Паводле расейскага прэзыдэнта, такім чынам можа адбыцца толькі тады, калі ЗША зробяць гэта першымі.

Паводле часткі некаторых незалежных экспэртаў, Расея даўно парушае міжнародныя дамовы аб раззбраеньні, а зьнешняя палітыка Ўладзіміра Пуціна накіраваная на агрэсію супраць суседзяў, дэстабілізацыю сытуацыі ў сьвеце, а таксама распаўсюд неправеранай інфармацыі пра расейскі ваенны патэнцыял.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт