Logo Polskiego Radia
Print

Былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі надалей атрымліваюць „пэнсію Гітлера”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2019 15:01
Дадатковая пэнсія, якую атрымліваюць былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі, складае aд 425 да 1 275 эўра ў месяц.
Адольф Гітлер і яго ахоўнікі.Адольф Гітлер і яго ахоўнікі.By Erhard Heiden (* 23. Februar 1901 in München; † zwischen April und September 1933) - Berlin Document Centre, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31143927

Былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі надалей атрымліваюць „пэнсію Гітлера”
Дадатковая пэнсія, якую атрымліваюць былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі, складаюць 425 да 1 275 эўра ў месяц.
27 былых бэльгійскіх эсэсаўцаў па-ранейшаму атрымліваць дадатковую пэнсію ад нямецкага ўраду, якую абяцаў ім Адольф Гітлер у 1941 годзе, паведамляе флямандзкае выданьне „De Morgen”. Згаданая пэнсія прызнаецца за „ляяльнасьць і паслушэнства” нацысцкай Германіі.
Асобы, якія атрымліваюць дадатковыя пэнсіі, гэта былыя нацысты, якія падчас Другой сусьветнай вайны ўступілі ў СС. Пэнсіі ім абяцаў сам Адольф Гітлер. Пасьля вайны правапераемнікам Трэцяга Рэйху стала ў Фэдэратыўная Рэспубліка Германіі й гэта яна ўзяў на сябе абавязацельства свайго папярэдніка.
Дадатковыя пэнсіі, якія ўжо амаль 70 гадоў, атрымліваюць былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі складаюць 425 да 1 275 эўра ў месяц. Час, які яны правялі ў бэльгійскіх турмах за калябарацыю з ворагам, улічваецца ў іх „гады працы”. У той час як бэльгійцы, якія падчас вайны прымусова працавалі ў Трэцім Рэйху цяпер атрымліваюць кампэнсацыю ў памеры 50 эўра ў месяц.
Пасьля вайны гэтак званую „пэнсію Гітлера” атрымлівалі 38 тысяч бэльгійцаў. Весткі пра гэта ўсхвалявалі бэльгійскіх палітыкаў, якія заклікаюць урад памяняць гэтую сытуацыю. Яны таксама зьвяртаюць увагу, што дадатковыя пэнсіі ў Бэльгіі не былі абкладзеныя падаткам.
rmf24.pl/аз

27 былых бэльгійскіх эсэсаўцаў па-ранейшаму атрымліваць дадатковую пэнсію ад нямецкага ўраду, якую абяцаў ім Адольф Гітлер у 1941 годзе, паведамляе флямандзкае выданьне „De Morgen”. Згаданая пэнсія прызнаецца за „ляяльнасьць і паслушэнства” нацысцкай Германіі.

Асобы, якія атрымліваюць дадатковыя пэнсіі, гэта былыя нацысты, якія падчас Другой сусьветнай вайны ўступілі ў СС. Пэнсіі ім абяцаў сам Адольф Гітлер. Пасьля вайны правапераемнікам Трэцяга Рэйху стала ў Фэдэратыўная Рэспубліка Германіі й гэта яна ўзяла на сябе абавязацельства свайго папярэдніка.

Дадатковыя пэнсіі, якія ўжо амаль 70 гадоў, атрымліваюць былыя эсэсаўцы ў Бэльгіі складаюць 425 да 1 275 эўра ў месяц. Час, які яны правялі ў бэльгійскіх турмах за калябарацыю, улічваецца ў іх „гады працы”. У той час як бэльгійцы, якія падчас вайны прымусова працавалі ў Трэцім Рэйху цяпер атрымліваюць кампэнсацыю ў памеры 50 эўра ў месяц.

Пасьля вайны гэтак званую „пэнсію Гітлера” атрымлівалі 38 тысяч бэльгійцаў. Весткі пра гэта ўсхвалявалі бэльгійскіх палітыкаў, якія заклікаюць урад памяняць гэтую сытуацыю. Яны таксама зьвяртаюць увагу, што дадатковыя пэнсіі ў Бэльгіі не былі абкладзеныя падаткам.

rmf24.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт