Logo Polskiego Radia
Print

Самазабойца ўзарваўся ў цэнтры Каіру

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2019 13:31
У тэракце параненыя трое паліцыянтаў і трое мірных жыхароў.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM

Двое паліцыянтаў загінулі ў выніку выбуху, які адбыўся сёньня ў цэнтры Каіру. Віноўнік выбуху памёр – інфармуе міністэрства ўнутраных спраў Эгіпту.
Ведамства паінфармавала, што выбух зьдзейсьніў тэрарыст-камікадзэ. Мужчына, які ўзарваўся, быў у паліцэйскім вышуку з пятніцы, калі ён намагаўся атакаваць паліцэйскі патруль у заходняй частцы Каіру. У панядзелак яго затрымалі, але падчас арышту ён падарваў выбухоўку. У тэракце параненыя трое паліцыянтаў і трое мірных жыхароў.
Эгіпт змагаецца з радыкальнамі ісламскімі партызанамі, якія зьдзейсьнілі шмат атак, галоўным чынам на Сінайскай паўвысьпе, дзе армія ўжо год вядзе буйнамаштабныя наступленьні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт