Logo Polskiego Radia
Print

Авіяканцэрн Airbus адмаўляецца ад самалёта А380

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2019 17:21
Прычынай спыненьня вытворчасьці зьяўляецца адсутнасьць заказаў на самалёты гэтага тыпу.
Airbus A380Airbus A380By Julian Herzog, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39235792

Авіяканцэрн Airbus адмаўляецца ад самалёта А380
Прычынай спыненьня вытворчасьці зьяўляецца адсутнасьць заказаў на самалёты гэтага тыпу.
Француска-нямецкі авіяканцэрн Airbus у 2021 годзе спыняе вытворчасьць найбуйнейшага пасажырскага самалёта А380. Прычынай спыненьня вытворчасьці зьяўляецца адсутнасьць заказаў самалёты гэтага тыпу.
Па гэтай прычыне тысячы працоўных месцаў у канцэрне знаходзяцца пад пагрозай.
Для 2021 году Airbus плянуе выпусьціць толькі 14 самалётаў А380. Іх найбуйнейшы заказчык, авіякампанія Emirates Airline, скараціла свой заказ на 39 машын. Замест таго авіякампанія замовіла меншыя па пасажыраўмяшчальнасьці самалёты - A330 і A350.
Новыя заказы на пастаўкі самых вялікіх пасажырскіх самалётаў у сьвеце не паступаюць.
Самалёты А380 выпускаюць, у прыватнасьці, заводы Airbus у Гамбургу, Брэмэне, Штадэ й Аўгсбургу. Спыненьне вытворчасьці пасажырскіх самалётаў толькі ў Нямеччыне прывядзе да ліквідацыі больш за 3 тысяч працоўных месцаў.
Улады кампаніі паведамілі аб тым, што ў бліжэйшыя тыдні пачне перамовы з прафсаюзамі аб скарачэньні працоўных месцаў.
аз

Француска-нямецкі авіяканцэрн Airbus у 2021 годзе спынiць вытворчасьць найбуйнейшага пасажырскага самалёта А380. Прычынай спыненьня вытворчасьці зьяўляецца адсутнасьць заказаў нa самалёту гэтага тыпу. Па гэтай прычыне тысячы працоўных месцаў у канцэрне знаходзяцца пад пагрозай.

Дa 2021 году Airbus плянуе выпусьціць толькі 14 самалётаў А380. Іх найбуйнейшы заказчык, авіякампанія Emirates Airline, скараціла свой заказ на 39 машын. Замест таго авіякампанія замовіла меншыя па пасажыраўмяшчальнасьці самалёты - A330 і A350.

Новыя заказы на пастаўкі самых вялікіх пасажырскіх самалётаў у сьвеце не паступаюць.

Самалёты А380 выпускаюць, у прыватнасьці, заводы Airbus у Гамбургу, Брэмэне, Штадэ й Аўгсбургу. Спыненьне вытворчасьці пасажырскіх самалётаў толькі ў Нямеччыне прывядзе да ліквідацыі больш за 3 тысяч працоўных месцаў.

Улады кампаніі паведамілі аб тым, што ў бліжэйшыя тыдні пачнуць перамовы з прафсаюзамі аб скарачэньні працоўных месцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт