Logo Polskiego Radia
Print

На бок Гуайдо перайшоў яшчэ адзін вэнэсуэльскі военачальнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 17:11
«Салдат выкарыстоўваюць, каб утрымліваць урад Мадура ва ўладзе», – прыводзяць яго словы заходнія СМІ.
Хуан Гуайдо.Хуан Гуайдо.PAP/EPA/Leonardo Munoz

На бок Гуайдо перайшоў яшчэ адзін вэнэсуэльскі военачальнік
Палкоўнік вэнэсуэльскай арміі Рубэн Хімэнэс абвясьціў, што прызнае часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо. «90% узброеных сіл незадаволеныя. Салдат выкарыстоўваюць, каб утрымліваць урад Мадура ва ўладзе», – прыводзяць яго словы заходнія СМІ.
Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо раней абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам краіны. ЗША, а таксама шэраг эўрапейскіх і лацінаамэрыканскіх краін прызналі яго законным лідэрам Вэнэсуэлы. Нікалас Мадура лічыць дзеяньні апазыцыі незаконнымі.
У цяперашні час у Вэнэсуэле назіраецца цяжкая сацыяльна-эканамічная сытуацыя. У прыватнасьці, яна зьвязана з высокім узроўнем інфляцыі ў краіне. Мясцовыя жыхары сутыкаюцца з галечай і недахопам ежы.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт