Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Брытаніі заклікала ЭЗ да супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.02.2019 12:07
Тэрэза Мэй абмеркавала брэксыт з Дональдам Тускам.
Тэрэза МэйТэрэза МэйФотf: EPA/STEPHANIE LECOCQ

Брытанскі прэм'ер-міністар Тэрэза Мэй настойвае на зьменах у дагаворы аб брэксыце. Пакуль што прадстаўнікі кіруючых органаў ЭЗ і 27 краін ЭЗ адмаўляюцца пагадзіцца на зьмены.

Тэрэза Мэй абмеркавала гэту праблему са старшынёй Эўрапейскай рады Дональдам Тускам.

Брытанскі прэм'ер-міністар таксама зьвярнула ўвагу Дональда Туска на яго словы пра месца ў пекле для тых, хто прасоўваў брэксыт бяз пляна яго выкананьня.

Мэй адзначыла, што «мы павінны працаваць разам, каб забясьпечыць цесныя адносіны паміж Вялікабрытаніяй і ЭЗ у будучыні».

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт