Нованароджаная дзяўчынка мае шанец трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.02.2019 13:15
                    
                                 
                
                
                    Генэалёгію яе сям’і вывучылі мясцовыя ўлады.
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Дзяўчынка, якая ў студзені нарадзілася на Сыцыліі, мае шанец трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса дзякуючы сваёй вялікай сям'і. Яе прапрабабулі 78 гадоў. Дзяўчынка зьяўляецца пятым пакаленьнем і мае адзінаццаць продкаў: бабулі і дзядулі, прадзедаў і прапрабабулю.
Усе пакаленьні вялікай сямʼі займаюцца продажам рыбы й жывуць у горадзе Тэрміні Імэрэсэ блізу Палермы – паведамілі італьянскія СМІ.
Генэалёгію сям’і вывучылі мясцовыя ўлады. Яны перакананыя, што гэтая сямʼя пабіла ўсе рэкорды, і што, магчыма, няма нідзе іншай падобнай.
Дзяўчынка Клё Елья (Chloe Elia) нарадзілася 11 студзеня. Яе бацькам 23 і 24 гады, бабулям й дзядулям: ад 41 да 47 гадоў. Акрамя таго, пяць прадзедаў і прапрабабуля з боку бацькі. Прапрабабуля найстарэйшая ў сямʼі, але ёй усяго 78 гадоў.
Мэр Тэрміні Імэрэсэ Франчэска Джунта зладзіў у гарадзкой управе мерапрыемства ў гонар гэтай сям’і.
яс