Расея абараняе свае інтарэсы ў Вэнэсуэле
Расейскія ўлады больш клапоцяцца пра інтарэс краіны, ці канцэрнаў?
Расея падтрымлівае прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру ў асноўным з-за інтарэсаў кампаніі „Раснафта” ў гэтай краіне. Гэта, паводле брытанскага выданьня „Financial Times”, прымушае задумацца, ці расейскія ўлады больш клапоцяцца пра інтарэс краіны, ці бізнэсу.
Паводле Аляксандра Губаева з Маскоўскага цэнтра Карнэгі, падтрымка з боку Расеі і ўвядзеньне амэрыканскіх санкцый супраць уладаў гэтай краіны паказваюць, што Вэнэсуэла стала месцам новай спрэчкі паміж Расеяй і ЗША.
„На палітыку Расеі ў адносінах да Вэнэсуэлы ў значнай ступені ўплывае старшыня дзяржаўнага канцэрну „Раснафта” Ігар Сечын. Гаворка не ідзе выключна пра 3 млрд даляраў, запазычаныя ў расейцаў уладамі ў Каракасе, але таксама пра два марскія нафтавыя радовішчы ў гэтай краіне й акцыі на больш за 20 мільёнаў тон нафты”, - піша Губаеў.
Паводле яго, заангажаваньне Сечына, які ў верасьні ў Маскве сустрэўся з прэзыдэнтам Мадурам, а ў лістападзе наведаў Каракас, сьведчыць пра тое, што на расейскую палітыку бясьпекі ўсё большы ўплыў аказваюць карпаратыўныя інтарэсы й амбіцыі ўплывовых бліжэйшых супрацоўнікаў Уладзіміра Пуціна.
„Калі восеньню 2017 году Каракас пачаў мець праблемы зь вяртаньнем даўгоў, некаторыя людзі ў расейскім урадзе пачалі сумнявацца ў падыходзе Сечына. Чаму Расея, якая сама змагаецца з заходнімі санкцыямі, павінна выдзяляць мільярды краіне, разьмешчанай у далёкім кутку Лацінскай Амэрыкі? Аднак, нягледзячы на гэтыя сумневы, Масква стала апошнім крэдыторам Вэнэсуэлы”, - нагадвае экспэрт на старонках брытанскага выданьня „Financial Times”.
аз