Нямецкія авіялініі Germania абвясьцілі банкруцтва
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
05.02.2019 12:27
Апошні рэйс авіяперавозчыка Germania меў нумар ST 371 і праходзіў па маршруце выспы Фуэртэвэнтура-Нюрнбэрг.
PAP/EPA/SASCHA STEINBACH
Нямецкія авіялініі Germania абвясьцілі банкруцтва
Адмененыя ўсе рэйсы гэтага перавозчыка. Раней да бэрлінскага суду паступіў іск аб пачатку працэдуры банкруцтва. Тысячы пасажыраў на бэрлінскіх аэрадромах ранкам даведаліся, што яны нікуды не паляцяць ды грошы за іх квіткі ня будуць вернутыя.
Старшыня праўленьня авіякампаніі Germania Карстэн Балкэн праінфармаваў, што нягледзячы на намаганьні, кампаніі не ўдалося справіцца з фінансавым крызісам і авіякампанія была вымушана абвесьціць сябе банкрутам. Балкэн падзякаваў усім супрацоўнікам кампаніі, а таксама папрасіў прабачэньня ў пасажыраў якія, нягледзячы на купленыя квіткі, не змаглі ўляцець.
Апошні рэйс авіяперавозчыка Germania меў нумар ST 371 і праходзіў па маршруце - выспы Фуэртэвэнтура-Нюрнбэрг.

IAR/эж