Чарговыя краіны прызнаюць Хуана Гуайдо прэзыдэнтам
Учора дзеючы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура адхіліў ультыматум эўрапейскіх краінаў.
Чарговыя краіны прызнаюць лідара апазыцыі Хуана Гуайдо выконваючым абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы да часу правядзеньня ў краіне дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў.
Сёньня з раніцы такое рашэньне прымаюць краін Эўрапейскага Зьвязу, у тым ліку Гішпанія, Францыя, Швэцыя, Данія, Партугалія, Аўстрыя, Латвія й Нямеччына. Учора міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч абвясьціў, што Польшча таксама мае намер прызнаць Хуана Гуайдо ў якасьці часовага прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
Учора дзеючы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура адхіліў ультыматум эўрапейскіх краінаў, якія заклікалі яго да правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаем, чарговы тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Мадуры пачаўся 10 студзеня бягучага году. Ён выйграў выбары, у якіх ня ўдзельнічала частка апазыцыі. 23 студзеня дысыдэнт Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам дзяржавы. Яго падтрымалі, між іншым, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канада, Ізраіль, Аўстралія й большасьць краін Лацінскай Амэрыкі.
Гуайдо прызнаў таксама Эўрапейскі парлямэнт, які заклікаў дзяржавы-члены ЭЗ прыняць такое ж рашэньне.
У сваю чаргу Нікаляса Мадуры падтрымала Расея.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на пытаньне, ці бярэ пад увагу магчымасьць выкарыстаньня ўзброеных сілаў у Вэнэсуэле, адказаў, што „ня хоча такога сцэнара, але бярэ такую магчымасьць пад увагу ”.
аз
Чарговыя краіны прызнаюць лідара апазыцыі Хуана Гуайдо выконваючым абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы да часу правядзеньня ў краіне дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў.
Сёньня з раніцы такое рашэньне прымаюць краін Эўрапейскага Зьвязу, у тым ліку Гішпанія, Францыя, Швэцыя, Данія, Партугалія, Аўстрыя, Латвія й Нямеччына. Учора міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч абвясьціў, што Польшча таксама мае намер прызнаць Хуана Гуайдо ў якасьці часовага прэзыдэнта Вэнэсуэлы.
Учора дзеючы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура адхіліў ультыматум эўрапейскіх краінаў, якія заклікалі яго да правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.
Нагадаем, чарговы тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Мадуры пачаўся 10 студзеня бягучага году. Ён выйграў выбары, у якіх ня ўдзельнічала частка апазыцыі. 23 студзеня дысыдэнт Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам дзяржавы. Яго падтрымалі, між іншым, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канада, Ізраіль, Аўстралія й большасьць краін Лацінскай Амэрыкі. Гуайдо прызнаў таксама Эўрапейскі парлямэнт, які заклікаў дзяржавы-члены ЭЗ прыняць такое ж рашэньне.
У сваю чаргу Нікаляса Мадуру падтрымала Расея.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на пытаньне, ці бярэ пад увагу магчымасьць выкарыстаньня ўзброеных сілаў у Вэнэсуэле, адказаў, што „ня хоча такога сцэнара, але бярэ такую магчымасьць пад увагу”.
аз