Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША прадставілі магчымасьці беларускага турызму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2019 15:54
New York Times Travel Show – адзін з найбуйнейшых турыстычных кірмашоў Паўночнай Амэрыкі.
www.pixaby.com

Беларускі турызм прэзэнтавалі ў ЗША на міжнароднай турыстычнай выставе The New York Times Travel Show 2019, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызьме. На нацыянальным стэндзе краіны была прадстаўленая падрабязная інфармацыя аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, багацьці і разнастайнасьці прыродных рэсурсаў, гісторыка-культурнай спадчыне.

Таксама суб'екты туріндустрыі распавялі пра магчымасьці санаторна-курортнага лячэньня ў Беларусі, разьвіцьці дзелавога, мэдыцынскага, спартовага і іншых відаў турызму, арганізацыі індывідуальных і групавых тураў. New York Times Travel Show – адзін з найбуйнейшых турыстычных кірмашоў Паўночнай Амэрыкі. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 600 экспанэнтаў.

БЕЛТА/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт