Расея не пусьціла консула да выкрадзенага ўкраінца
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.01.2019 15:55
Зьняволены ў Расеі 20-ці гадовы Павал Грыб знаходзіцца ў крытычным стане.
Павал Грыб. Фота з сацсетак. facebook.com/eugeniyazz
Два гады таму расейскія спэцслужбы выкралі з тэрыторыі Беларусі грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба. ФСБ абвінаваціла яго ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Павал Грыб не прызнае сябе вінаватым і называе свой арышт правакацыяй.
Расейскі бок не дазволіў украінскаму консулу наведаць цяжка хворага ўкраінца. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Украіны. Кіеўскія дыпляматы заяўляюць, што зьняволены маладзён можа быць у крытычным стане, на мяжы жыцьця і сьмерці. Павал Грыб мае хранічную хваробу вантробы, а ў расейскай турме ён пазбаўлены мэдычнай апекі.
МЗС Украіны выказала пратэст у зьвязку з нядопускам консула да затрыманага грамадзяніна Ўкраіны. Гэта зьяўляецца парушэньнем міжнароднага права і спробай схаваць фактычны стан здароўя ўкраінца, гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
ПР/юл